Астраглядаўскі сельсавет
Астрагля́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Буркі. Знаходзіўся на паўночным захадзе раёна.
Астраглядаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Брагінскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Буркі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 18 сакавіка 2005 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Гісторыя
правіцьПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астрагляды. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Багушскага, Вязкоўскага і Хатуцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 14 студзеня 1960 года ў склад сельсавета з Мікуліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бакуны, Буркі, Кавалі, Марытон і Шчарбіны)[1]. У склад сельсавета да 1962 года ўваходзілі вёска Двор-Астрагляды і пасёлак Папаратнае (былі далучаны да в. Астрагляды). На 1 студзеня 1974 года ў складзе Астраглядаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 8 студзеня 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буркі[3]. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючыя выключаны пасёлак Печы і вёска Шчарбіны[4]. 18 сакавіка 2005 года сельсавет перайменаваны ў Буркоўскі сельсавет[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 74. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 21 лістапада 2020.
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 15 лістапада 2020.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.