Шчарбіны (Брагінскі раён)

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Шчарбіны — былая вёска ў Астраглядаўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Вёска
Шчарбіны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1683 год
Ранейшыя назвы
Шчарбіны альбо Жыжэнкі (Жыжэмкі), хутар Жыжэмскі альбо Маркевічаўскі[A]
СААТА
3203846056
Шчарбіны на карце Беларусі ±
Шчарбіны (Брагінскі раён) (Беларусь)
Шчарбіны (Брагінскі раён)
Шчарбіны (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Шчарбіны (Брагінскі раён)

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[3].

Геаграфія правіць

За 7 км на захад ад Брагіна, 20 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі. Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Карона Каралеўства Польскага правіць

Найбольш ранняя згадка пра хутар Шчарбіны (futor Szczerbiny) сустрэтая пакуль што ў люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага і Жытомірскага паветаў Кіеўскага ваяводства 1683 года. Належаў да włości Choynickiej князя Канстанціна Яна Шуйскага. З яго аднаго дыма выплачваўся злоты[4]. Наступная звестка ў інвентары Астраглядаўскага маёнтка пазначана 1698 годам, калі добры перадаваліся князем Дамінікам Шуйскім у кіраванне пану Зыгмунту Шукшце. Тады гаспадар хутара Жыжэнкі ўрочнік Сава Шчарбіна выплачваў чыншу 15 злотых, а іншыя павіннасці выконваў «iako y w Wielkim Boru», жыхары якога таксама заставаліся «na uroczu». Паводле рэвізіі Хойніцкага маёнтка, учыненай у 1716 годзе, гаспадар Кузьма Жыжэнка, акрамя 1 бельца мёду, выплачваў 4 злотыя і 15 грошаў чыншу, а нехта Лаўрыновіч[B], што таксама карыстаўся грунтам у Жыжэнках, плаціў 10 злотых. Згодна з інвентаром маёнтка Хойнікі cum attinentiis (з прылегласцямі) ад 20 сакавіка 1721 года, пададзенага былым пасэсарам ксяндзом Юзафатам Парышэвічам, біскупам валоскім, князю Мікалаю, сыну Дамініка, Шуйскаму, гаспадары хутара Жыжэмкі Кузьма Жыжэмка і Самуіл Грэгарэнка (Hrehorenko), акрамя дзякла, выплачвалі адпаведна 5 злотых чыншу, паўтары бельцы даніны мядовай і 5 злотых чыншу[5].

У тарыфе 1754 года вёска, па-ранейшаму прыналежная да Хойніцкага маёнтка, зноў згаданая пад назвай Шчарбіны (wieś Szczerbiny). З яе 7 двароў (×6 — каля 42 жыхароў) «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 1 злоты і паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 4 злотыя і 6 грошаў[6].

Яўрэйскія перапісы засведчылі пражыванне ў Шчарбінах у 1778 годзе 2 чалавек (głow), плацельшчыкаў пагалоўшчыны, што належалі да Хойніцкага кагалу, а ў 1784 годзе хрысціяніна, які пагалоўшчыне не падлягаў[7].

Расійская імперыя правіць

 
Шчарбіны на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шчарбіны — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[8]. Паводле расійскай рэвізіі 1795 года 9 двароў хутара Шчарбіны з 39 душамі мужчынскага і 36 жаночага полу сялян пажыццёва трымаў ад абозных Прозараў ротмістр Юзаф, сын Міхала, Букаты Ельскі[9].

Найноўшы час правіць

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Шчарбіны ў складзе Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[10].

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі). Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[11].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 15 двароў, 91 жыхар.
  • 1897 год — 26 двароў, 131 жыхар (паводле перапісу).
  • 1908 год — 29 двароў, 171 жыхар.
  • 1930 год — 48 двароў, 297 жыхароў.
  • 1959 год — 338 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1980-е — жыхары пераселены.

Заўвагі правіць

  1. У гэтым жа месцы ў запісе, датаваным 24 красавіка 1752 г., названы «хутар Тышоўскі на грунце Маркевічаўскім», аддадзены ў заставу за 3 000 польскіх злотых Ігнацыем і Людвікай са Збароўскіх Шуйскімі панам Шчыпілам[1]. Цікава, што сярод зямян, якія былі «na wsłudze» ў князёў Шуйскіх у 1698, 1716, 1721 гг., названы Стэфан Маркевіч, а ў 1716 г. — Ян Тышкевіч «na czynszu»[2]. Напэўна, гэта асабіста вольныя людзі, што з нейкіх прычын страцілі бацькоўскія землі...
  2. Магчыма, з шляхты.

Зноскі

  1. Archiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 7. S. 2
  2. НГАБ у Менску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 126, 132, 142
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учёту и регистрации административно-территориальных единиц населённых пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  4. Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. VII. T. I. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489
  5. НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 119, 120, 127, 132адв., 142
  6. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 190
  7. Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391
  8. Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  9. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 262—263адв.; Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  10. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  11. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура правіць