Асцылограф
Асцылограф (лац.: oscillo — гайдаюся + грэч. γραφω — пішу) — прыбор, прызначаны для даследавання (назірання, запісу; таксама вымярэння) амплітудных і часавых параметраў электрычнага сігналу, які падаецца на яго ўваход, альбо непасрэдна на экране, альбо запісваеца на фотастужку.
Сучасныя асцылографы дазваляюць разгортваць сігнал гігагерцавых частот. Для разгортвання больш высокачастотных сігналаў можна выкарыстоўваць электронна-аптычныя камеры.
Літаратура
правіць- Габец П. Ф. Асцылограф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 63. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Асцылограф на Вікісховішчы |