Асілак
Асі́лак — герой чарадзейных беларускіх народных казак, легенд, паданняў, ваяр незвычайнай сілы, мужнасці і розуму. Сінанімічны волату.[1][2]
Мае незвычайную сілу — вырывае з каранямі дрэвы, кідае каменныя глыбы. Выступае народным заступнікам. Вобраз асілка сустракаецца, напрыклад, у казках пра Кацігарошка, Медзведзюка, Ілью Мурамца.[3]
Беларускія казкі пра асілкаў зазналі ўплыў мясцовых легенд і паданняў пра магутных волатаў. Казачны асілак блізкі да эпічнага волата, напрыклад, Іван Падвей у аднайменнай казцы ў 6-м выпуску «Беларускага зборніка» Еўдакіма Раманава. У казках пра асілкаў ёсць некаторыя матывы старажытных былін.[3]
Крыніцы
правіць- ↑ асілак - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) . verbum.by. Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ асілак - Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) . verbum.by. Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ а б БелЭн 1996, Т. 2, с. 29.
Літаратура
правіць- Асілак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Бараг Л. Р. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. Вып. 8. — М.; Л., 1963;
- Бараг Л. Р. Беларуская казка. — Мн., 1969.