Асіміляцыя (мовазнаўства)

(Пасля перасылкі з Асіміляцыя, лінгвістыка)

Асіміля́цыя (лац.: assimilatio — прыпадабненне) у мовазнаўстве — прыпадабненне аднатыпных (галосных ці зычных) гукаў у межах слова ці спалучэння слоў.

Бывае поўная, калі адзін гук цалкам прыпадабняецца да другога: «насенне» — з «насеньйе», «шшытак» — пры напісанні «сшытак», і няпоўная, калі гукі прыпадабняюцца толькі па якой-небудзь адной або некалькіх прыкметах, але не ўсіх, напрыклад, «каска» — пры напісанні «казка» (па глухасці-звонкасці), «сьмецце» — пры напісанні «смецце» (па цвёрдасці-мяккасці), «бяссільны» — пры пісьме «бяссільны» (па глухасці-звонкасці і цвёрдасці-мяккасці).

Асіміляцыя называецца прагрэсіўнай, калі наступны гук прыпадабняецца да папярэдняга, і рэгрэсіўнай, калі папярэдні гук прыпадабняецца да наступнага (больш уласціва беларускай мове). У выніку асіміляцыі ў беларускай мове ўзніклі падоўжаныя зычныя.

Частковае прыпадабненне галосных і зычных называецца акамадацыяй.

Літаратура правіць