Атакар Кубін (чэш. Otakar Kubín, фр. Othon Coubine; 22 кастрычніка 1883, Басковіцы, Маравія — 17 кастрычніка 1969, Марсель) — чэшскі жывапісец, скульптар і графік.

Атакар Кубін
фр.: Othon Coubine
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1883(1883-10-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1969(1969-10-07)[5][6] (85 гадоў) ці 17 кастрычніка 1969(1969-10-17)[3][4][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, ілюстратар, графік, рысавальнік
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мастацкую адукацыю атрымаў у пражскай Акадэміі выяўленчага мастацтва (у 1900—1904 гадах, у прафесара Швайгера), дзе быў дружны з будучымі жывапісцамі Вацлавам Брожыкам, Войцехам Гінайсам. А. Кубін быў членам чэшскай групы мастакоў «Восем» (удзельнічаў у выставе групы ў 1907 годзе), а таксама таварыстваў Umelecká beseda і Саюза мастакоў Манеса, выконваў чарцёжныя працы для выбітнага чэшскага спелеолага і палеантолага Карла Абсалона, некаторы час выкладаў графіку.

У 1912 годзе Кубін з’ехаў у Францыю, дзе ўзяў сабе імя Coubine (каб яго не блыталі з іншым знакамітым чэшскім мастаком, Альфрэдам Кубіным). У 1913 годзе прадставіў дзве свае працы на выставах «Бубновага валета» ў Маскве і Санкт-Пецярбургу яшчэ пад старым імем «Otakar Kubín». У 1925 годзе мастак атрымаў французскае грамадзянства.

Палотны А. Кубіна выкананы пераважна ў імпрэсіянісцкім і кубісцкім стылях.

Зноскі

  1. Othon Coubine
  2. Othon Coubine // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00043296
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Otakar Kubín // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Czech // Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. а б Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.