Атон Краснапольскі
Атон Краснапольскі (польск.: Otton Krasnopolski; 10 снежня 1877, Абідзіма, Тульскі павет — 1971, Гданьск) — архітэктар, які працаваў у Мінску, Вільні і Гданьску. Тэарэтык архітэктуры[3].
Атон Краснапольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1971[1] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Вільнюс, Гданьск |
Горадабудаўнічыя праекты | Аднаўленне Гданьска пасля Другой сусветнай вайны |
Уплыў | Адольф Шышка-Богуш[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАтон нарадзіўся ў Тульскім павеце, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў разам з бацькамі ў Мінск. Пасля заканчэння філалагічнай гімназіі ён спрабаваў атрымаць вышэйшую архітэктурную адукацыю ў Маскве, але з-за ўдзелу ў студэнцкіх хваляваннях яго двойчы адлічалі[3].
У 1903 годзе паступіў на архітэктурнае аддзяленне Львоўскага політэхнічнага інстытута, дзе вучыўся ў мастака Адольфа Шышка-Богуша . У 1905 годзе Атон здаў першы дзяржэкзамен, праз тры гады паступіў у Кракаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў на скульптуру. А адтуль накіраваўся ў Парыж, у акадэмію Жуліяна[3].
Пасля года скульптурных даследаванняў Краснапольскі вярнуўся ў Мінск, дзе адкрыў архітэктурна-будаўнічы офіс са скульптурнай майстэрняй. У той жа час, у 1910 годзе, ён здаў экзамен на будаўніка ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу, што дало яму права на правядзенне будаўніча-мантажных работ[3].
У Мінску і ваколіцах яму заказвалі праекты розных па складанасці будынкаў: двухпавярховыя арэндныя дамы Яніцкага на цяперашняй Бабруйскай, гарадская школа, вілы для Лапіцкага на станцыі «Ратамка» і г. д[3]. Пазней Краснапольскі прыняў удзел у рэстаўрацыі дамініканскага касцёла[3]. У 1911 па яго праекце быў пабудаваны даходны дом для Ядвігі Кастравіцкай[3].
У тым жа годзе прыняў удзел у мастацкай выстаўцы «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku» у Мінску, у доме Ляхоўскага на Саборнай плошчы, у памяшканні польскага клуба «Агніска»[4].
У 1917 апублікаваў кнігу «Абстрактивизм в искусстве новаторов (постимпрессионизм и неоромантизм)».
З 1919 года жыве ў Вільні, дзе атрымаў пасаду галоўнага архітэктара горада. Пасля пераходу горада пад польскую ўладу становіцца дэканам факультэта прыгожых мастацтваў. Пазней ён інспектаваў прафесійныя школы і актыўна займаўся архітэктурай і рэстаўрацыяй. Паралельна Краснапольскі актыўна друкаваўся і займаўся тэорыяй архітэктуры[3].
У 1934 годзе выйшла кніга «Системотология как новый метод научной, дидактической и организационной работы»[3].
Пасля вайны А. Краснапольскі разам з жонкай і сынам пераехалі ў Гданьск. Там ён займаўся аднаўленнем разбуранага вайной горада і працаваў над сваёй дысертацыяй «Ujednostajnienie nazw łączy drewnianych typu tradycyjnego jako wstęp do systematograficznej metody racjonalizatorstwa», якую абараніў ва ўзросце 83 гадоў[3].
Памёр у 1977 годзе ў Гданьску.
Зноскі
- ↑ http://rusavangard.ru/online/biographies/krasnopolskiy-otton/
- ↑ а б в г д http://www.inmemoriam.architektsarp.pl/pokaz/otton_krasnopolski,908582
- ↑ а б в г д е ё ж з і Новаторы. Этот архитектор построил одно из самых стильных зданий в Минске (посмотрите, как там атмосферно) (руск.)
- ↑ citydog.by «Мінск, 1911: рэпартаж са скандальнай выставы (фота)»
Літаратура
правіць- Абстрактивизмъ въ искусстве новаторовъ: (Постимпрессионизм и неоромантизм) / Оттон Краснопольский.
- Архитектор-скульптор Оттон Краснопольский. (Теоретические концепции и творческие искания) / Вячеслав Чернатов // Знакамітыя мінчане XIX—XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. — Мінск, 2010. — С. 13-19.
- Зачараваныя рэвалюцыяй. Лёсы мастакоў і архітэктараў Беларусі ў святле падзей 1917 г. Сяргей Харэўскі// Перекрёстки № 1-2, 2016 — C.54-55
- Helena Kozłowska. Architekt Mińska, Wilna i Gdańska
Спасылкі
правіцьАтон Краснапольскі на Вікісховішчы |