Атоса (па-старажытнаперсідску Hutausā/Hutauthā; каля 550 да н.э. — каля 475 да н.э., ці да 515 да н.э.) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Кіра II і Касанданы; жонка каралёў Камбіза II, Гаўматы і Дарыя І. Яе імя перакладаецца як «Абдораная дабром».

Атоса
каралева[d] (Дзяржава Ахеменідаў)
522 да н.э. — 475 да н.э.
Папярэднік Касандана[d]
Нараджэнне 550 да н.э.
Смерць 475 да н.э.
Месца пахавання
Род Ахеменіды
Бацька Кір II Вялікі
Маці Касандана[d]
Муж Камбіз II, Бардыя, Гаўмата і Дарый I
Дзеці Ксеркс I, Масіст[d] і Ахемен
Нацыянальнасць персіянка
Веравызнанне зараастрызм
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Напачатку была жонкай свайго зводнага брата Камбіза II, які дзеля гэтага мусіў змяніць заканадаўства, якое з гэтага часу давала каралю права не падпарадкоўвацца законам. Пасля смерці Камбіза стала жонкай новага караля гаўматы. Пасля захопу ў 522 да н.э. улады Дарыем І, разам са сваёй сястрой Артыстонай і пляменніцай Парміс стала яго жонкай як задатак прызнання апошняга каралём Персіі.

Была адной з самых адукаваных жанчын свайго часу, умела пісаць, уласнаруч кіравала адміністраваннем каралеўскага палаца. Карысталася вялікай павагай і ўплывам, што дало ейнаму першынцу Ксерксу заняць каралеўскі пасад пасля смерці бацькі, хоць у Дарыя I былі і старэйшыя сыны (Артабазан, Арыябігн і іншы невядомы па імені). Лічыцца, што менавіта пад уплывам Атосы, Ксеркс I патрапіў пад уплыў магаў і адмовіўся ад талерантнае рэлігійнае палітыкі бацькі, што выявілася ў разбурэнні храмаў Вавілоніі і Грэцыі. Як пісаў Герадот (VII,3), «Атоса заўсёды дасягала таго, што хацела». Паводле яго ж, аддавала перавагу грэчаскім рабам.

Апроч Ксеркса нарадзіла Дарыю яшчэ прынамсі трох сыноў Ахемена, Гістаспа і Масіста.

Па адной з версій памерла да ўзыходжання Ксеркса I на пасад, магчыма да 515 да н.э. Аднак Герадот і Эсхіл сцвярджалі, што яна была яшчэ жывая падчас паходу Ксеркса I на Грэцыю ў 480 да н.э.

Атоса ў літаратуры правіць

  • Атоса была адным з галоўных персанажаў трагедыі Эсхіла «Персы».
  • Атоса была таксама адной з ключавых дзеючых асоб рамана Гора Відала «Стварэнне».

Зноскі