Атыкамек (саманазва: Atikamekw, літаральна «белая рыба») — алганкінскі народ, карэнныя жыхары Канады. Жывуць пераважна ў правінцыі Квебек. Агульная колькасць (2016 г.) — 7 747 чалавек.

Атыкамек
Atikamekw
Агульная колькасць 7747
Рэгіёны пражывання Канада
Мова атыкамек
Рэлігія анімізм, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы кры, іну

Рассяленне правіць

Атыкамек называюць занятыя імі землі Nehirowisiw («месца для руху жывых істот»). Яны адыгрываюць вялікую ролю ў вызначэнні тоеснасці, паколькі, па ўяўленню атыкамек, даюць права на аўтаномію і прывабны лад жыцця.

У нашы дні Nehirowisiw уяўляе сабою тры рэзервацыі плошчай 80 000 км² на паўднёвым захадзе Квебека, занятыя асобнымі супольнасцямі і аб’яднаныя агульным кіраваннем:

  • Супольнасць Wemotaci сфарміравалася ўздоўж ракі Сен-Морыс у 1851 г. на месцы традыцыйных паляўнічых угоддзяў.
  • Супольнасць Manawan заснавана ў 1906 г. на возеры Метабесгега.
  • Супольнасць Obedjiwan — найбольш паўночная ізаляваная група, што ўзнікла ў выніку перасялення 1918 г. на берагах вадасховішча Гуін. Афіцыйна была абвешчана ў 1944 г.

Гісторыя правіць

У сярэдзіне XVII ст. французскія гандляры ўсталявалі кантакты з індзейцамі Atikamegouékhi, што жылі невялікімі тэрытарыяльнымі групамі ў паўночных лясах і займаліся паляваннем. Іх агульная колькасць складала каля 500 чалавек. Яны былі саюзнікамі іну, прыхільна ставіліся да гандлю з французамі. У 1670 г. атыкамек моцна пацярпелі ад эпідэміі воспы. Выжылыя былі ўцягнуты ў Бабровыя войны на баку французаў і іну і ў выніку былі знішчаны іракезамі.

У 1697 г. на месцы загінулых атыкамек з’явілася група індзейцаў, якіх французы называлі «быкагаловымі» (фр.: Têtes-de-Boule). Звычайна яе атаяснялі з кры. Падобна да сваіх папярэднікаў, «быкагаловыя» займаліся сезонным паляваннем, жылі асобнымі сем’ямі, маглі аб’ядноўвацца ў зімовы сезон. Важную ролю мелі супольныя рэлігійныя і гандлёвыя зносіны, што падтрымлівалі ў месцах каля ракі Сен-Морыс. У сярэдзіне XIX ст. іх агульная колькасць не перавышала 150 чалавек. З 1830-х гг. пачалася місіянерская дзейнасць і прыняцце хрысціянства.

У 1972 г. тры супольнасці «быкагаловых» аб’ядналіся разам і прынялі старажытную назву атыкамек. Маюць статус «першаснай нацыі» Канады.

Мова правіць

Родная мова атыкамек адносіцца да цэнтральнай алганкінскай групы, блізкая да мовы іну і асабліва да моў кры. У нашы дні шырока выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыцці, падчас школьнай адукацыі.

Спасылкі правіць