Алганкінскія мовы
Алганкінскія мовы — група індзейскіх моў Паўночнай Амерыкі. Уключае 42 самастойныя мовы. Звычайна адносіцца да больш шырокай сям'і алгскіх моў.
Алганкінскія мовы | |
---|---|
![]() | |
Таксон | сям'я |
Прарадзіма | Паўночная Амерыка |
Статус | агульнапрызнаны |
Арэал | Паўночная Амерыка |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | індзейскія мовы |
Склад | |
усходнія, цэнтральныя, раўнінныя | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | alg |
ISO 639-5 | alg |

Паходжанне
правіцьПрыхільнікі існавання адзінай протаалганкінскай мовы высоўваюць гіпотэзу, што яна склалася на тэрыторыі на захад і поўдзень ад Вялікіх азёр каля 3000 - 2500 гадоў таму. Часткова гэта падцвярджаяцца генетычнымі даследаваннямі, якія выявілі сувязь усходніх алганкінаў з сіў, а чарнаногіх — са старажытнейшымі насельнікамі ўсходніх схілаў Скалістых гор. У выніку пазнейшых міграцый носьбіты алганкінскіх моў насялілі ўсходнюю частку сучасных ЗША і Канады, а таксама Вялікія раўніны.
Класіфікацыя
правіцьВылучаюць 3 асноўныя галіны алганкінскіх моў:
- Усходняя (абенакі, аджыбвэ, алганкінская, мікмак і інш.)
- Цэнтральная (кры, мантанье-наскапі, мічыф)
- Раўнінная (мова чарнаногіх, арапаха, шаенская)
Фанетыка
правіцьУ алганкінскіх мовах назіраюцца значныя адрозненні ў фанетычным складзе. Большасць алганкінскіх моў налічвае ад 4 да 7 галосных гукаў з рознай даўжынёй гучання. У мове аджыбвэ назіраюцца істотныя адрозненні ў вымаўленні ротавых і носавых галосных. Зычныя гукі падзяляюцца на звонкія, глухія, свісцячыя і выбухныя. Яны могуць вымаўляцца проста або з прыдыханнем.