Еўропа (атэль, Мінск)

(Пасля перасылкі з Атэль «Еўропа» (Мінск))

«Еўропа» — пяцізоркавы гатэль, які знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 28 горада Мінска, адноўлены ў 2007 годзе.

Гатэль
Еўропа
53°54′09,63″ пн. ш. 27°33′26,18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск
Архітэктурны стыль мадэрн
Асноўныя даты

1884Рэканструкцыя пасля пажару
і наданне сучаснага імя

1906—1908 — Перабудова ў стылі мадэрн
1944Знішчана ў час савецкага наступу

2007Адбудавана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

19 стагоддзе правіць

Дарэвалюцыйная гасцініца ўзведзена на сродкі Веньяміна Поляка і належала яму. Ён выхадзец з мінскай купецкай дынастыі, старэйшы з яе — Майсей, саўладальнік буйнейшай у Мінску банкірскай канторы «Вейсбрэм і Поляк» і некалькіх фанерных заводаў, вёў гандаль воўнай і хлебам. У іншых Полякаў былі свае бізнесы, Ізраіль Поляк зарабляў гандлем хлебам і будаўнічымі падрадамі, Абрам Поляк -- гандляваў лесам. Веньіямін Поляк вядомы з 1890-х гадоў як гандляр каланіяльнымі таварамі[1].

У сярэдзіне XIX стагоддзя да паўночна-ўсходняй частцы гасцініцы прыбудаваны трохпавярховы корпус. Пасля пажару 1881 года гасцініца рэканструявана — вышыня ўсіх частак выраўнавана да трох паверхаў — і перайменавана ў «Еўропа».

20 стагоддзе правіць

 
Гатэль «Еўропа» і пачатак вуліцы Францысканскай. 1910

У 1906—1909[2] гадах «Еўропа» перабудавана ў стылі мадэрн. Гэта было самае буйное грамадзянскае збудаванне дарэвалюцыйнага Мінска — шэсць паверхаў, 130 нумароў[2]. Валодалі гасцініцай тым часам браты Рыгор і Якаў Полякі.

У 1913 годзе ў гасцініцы працаваў першакласны рэстаран А. Г. Саўлевіча, жаночая і мужчынская цырульня, чытальная зала. У кожным з 130 нумароў «Еўропы» былі тэлефон, рукамыйнік, электраасвятленне, вадзяное ацяпленне, ванна. Дзейнічаў ліфт[2]. Да пад’ездаў заказвалі аўтамабіль або экіпаж[2].

Гасцініца была шасціпавярховым будынкам, з вылучанымі цэнтральнымі часткамі на бакавых фасадах і трыма спаранымі вокнамі ў цэнтральнай восі другога, трэцяга і чацвёртага паверхаў. На трэцім паверсе знаходзілася паўцыркульная арка-балкон, зверху ўпрыгожаная ляпнінай (балконы таксама размяшчаліся на другім-чацвёртым паверхах)[2].

Будынак быў падзелены вертыкальнымі пілястрамі, якія аддзялялі кожнае акно ў агульны вертыкальны рад. Прастора паміж вокнамі верхніх паверхаў была аздоблена скульптурнымі элементамі — выявамі жаночых галовак, ляпнымі расліннымі матывамі. На другім паверсе вокны былі з замковымі камянямі. Будынак меў складаны фігурны карніз. Адметна выглядаў шосты паверх, пабудаваны з адступам ад карніза і багата аздоблены дэкаратыўнымі ляпнымі элементамі на атыку. На кожным фасадзе шосты паверх упрыгожваўся па цэнтры паўцыркульным фрызам. На канцы аднаго, бакавога, і большага фасадаў (другі паверх) меўся эркер[2].

19 лютага 1918 года, у часе акцыі вызвалення Мінска беларускімі і польскімі вайскоўцамі ад бальшавікоў, беларускія змагары ўварваліся ў гатэль, каб арыштаваць савецкага камісара Карла Ландара, а таксама чыноўнікаў мінскага штаба ЧК і Чырвонай арміі. Бальшавікі былі вымушаныя ўцякаць ад беларусаў праз тыльны выхад і хутка з’ехаць з горада. Здабыццё гатэлю было адным з галоўных дасягненняў беларусаў у беларуска-польскай антыбальшавіцкай акцыі[3].

Будынак быў разбураны летам 1944 года падчас другой сусветнай вайны ў выніку савецкага наступу на горад.

21 стагоддзе. Аднаўленне правіць

15 красавіка 2004 года была прынятае рашэнне наконт аднаўлення гасцініцы «Еўропа». На рэканструкцыю гасцініцы і ператварэнне яе ў пяцізоркавы гатэль адводзілася два гады. Першых наведвальнікаў гасцініца прыняла ў 2007 годзе.

Нумарны фонд гасцініцы сёння ўключае 67 розных па катэгорыях нумароў.

У гатэлі «Еўропа» ёсць рэстаран, бар, аздараўленчы комплекс з басейнам, саўнай і фітнес-цэнтрам, дзве канферэнц-залы ўмяшчальнасцю на 70 і 25 чалавек, і падземны паркінг.

Зноскі

  1. «Беларуская Дзелавая Газета» ад 21 кастрычніка 2004.
  2. а б в г д е Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337-338. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  3. Oleg Łatyszonek: Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 1995, s. 75-78. ISBN 83-903068-5-9. [dostęp 2010-10-29]

Спасылкі правіць