Ауд Хакансдоцір (шведск.: Aud Håkansdotter) — легендарная каралева Швецыі, у сазе пра Інгвара падарожніка, жонка караля Эрыка VI.

Ауд Хакансдоцір
Каралева-кансорт Швецыі
990-я — 992
Папярэднік Сігрыд Гордая
Пераемнік Эстрыд Абадрыцкая
Нараджэнне X стагоддзе
Бацька Хокан Магутны
Муж Эрык Пераможца

Ауд была дачкой нарвежскага ярла Хокана Магутнага з Лады і сястрой рэгента Эйрыка Хокансана. Дакладна невядома, калі яна выйшла замуж за караля Эрыка, ці калі яна нарадзілася і памерла. Як мяркуецца, яна выйшла за яго замуж пасля яго шлюбу са знакамітай Сігрыд Гордай. Пацвярджэнне гэтага шлюбу не было знойдзена у захаваных афіцыйных крыніцах. Існуе меркаванне, што калі яна і існавала ў рэчаіснасці, яна магла быць яго палюбоўніцай або жонкай на кароткі перыяд у канцы яго жыцця.

Продкі

правіць

Літаратура

правіць
  • Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar (All the queens of Sweden) (Swedish)
  • Lars O. Lagerqvist (1982) (in Swedish). «Sverige och dess regenter under 1.000 år», («Sweden and its rulers during 1000 years»).. Albert Bonniers Förlag AB. ISBN 91-0-075007-7.