Ахвярам Мінскага гета
«Ахвярам Мінскага гета» — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Прытыцкага і Берута, каля Кальварыйскіх могілак. Устаноўлены ў 2009[1] годзе каля месца, дзе нацысты ў 1941—1943 гадах рассталялі звыш 14000 вязняў Мінскага гета, пра што сведчаць надпісы на чатырох мовах — беларускай і англійскай на левым блоку, рускай і іўрыце на правым.
Помнік | |
Ахвярам Мінскага гета | |
---|---|
53°54′35″ пн. ш. 27°30′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Алена Аляксееўна Хараберуш, Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі і Максім Міхайлавіч Пятруль |
Архітэктар | Леанід Мендэлевіч Левін |
Дата пабудовы | 2009 год |
Аўтары мемарыльянага знака — скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі[1], пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля[2], архітэктар Леанід Левін[1].
Складаецца з двух велізарных гранітных блокаў, паміж якімі нібыта заціснуты абагульненыя бронзавыя фігуры, пазбаўленыя індывідуальных рысаў, — моцная мастацкая метафара безнадзейнасці, сціснутасці і раздушанасці абставінамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г «Мастацтва» № 5 (410). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ «Мастацтва» № 7 (412). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх