Максім Міхайлавіч Пятруль
Максім Міхайлавіч Пятруль (16 снежня 1977, Мінск) — беларускі скульптар, дызайнер.
Максім Міхайлавіч Пятруль | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Маці | Людміла Іванаўна Пятруль |
Род дзейнасці | скульптар, дызайнер |
Жанр | |
Вучоба | |
Вядомыя працы |
«Разбіты агмень» — мемарыял у памяць Мінскага гета (2008)[1] «Фантан Перамогі», Мінск «Папараць-кветка», парк 900-годдзя Мінска «Птушкі», экалагічны парк разьбярства Шысіхе, Шуаньян, Чаньчунь (Кітай) «Тай Цзы», Так Гуан парк, Куньмін (Кітай) Elephantus, Парк міжнароднай скульптуры, Фучжоу (Кітай) |
Уплыў |
Леанід Давідзенка, Уладзімір Жбанаў, Леанід Левін |
Член у | |
Узнагароды |
Лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым дзеячам культуры і мастацтва, Медаль Камісіі па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта (XXIX Алімпійскія гульні, Пекін, Кітай), Медаль і дыплом першай ступені Беларускага саюза архітэктараў (Міжнародны конкурс маладых архітэктараў «Леанарда-2005»)[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіць1989—1993 — Рэспубліканскі ліцэй выяўленчага мастацтва імя І. В. Ахрэмчыка, выкладчыкі Л. М. Паўлава, Л. Р. Давідзенка.
1993—1997 — Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава, аддзяленне скульптуры, выкладчык — Уладзімір Жбанаў.
2010—2015 — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, факультэт Тэорыі і практык сучаснага мастацтва.
Член Беларускага саюза дызайнераў (2004), член Беларускага саюза мастакоў (2005).
Творчасць
правіцьЗ'яўляецца мастаком сучаснага светапогляду, для якога творчае пераасэнсаванне і спазнанне свету — правакацыйная гульня, дыялог з гледачом. Выкарыстоўваючы выразныя алегарычныя прыёмы, скульптар ператварае мастацкі працэс у стварэнне і распрацоўку прынцыпова новага пластычнага аб’екта, новай формы. Аўтар імкнецца да семантычнай кадзіроўкі твораў, што выяўляецца ў неардынарных рашэннях.
Прынцыпы канцэптуальнага мастацтва ў творчасці мастака трансфармуюцца ў пэўную скульптурную форму, якая нібы існуе паралельна рэальнасці. Па сутнасці, яго творы – гэта ўвасабленне паняццяў і катэгорый, якія для гледача — сэнсавы рэбус, загадка. Творы скульптара ўспрымаюцца і як фармальны знак, і як сюррэалістычны аб’ект, і як мастацкі сімвал.
З 1997 з'яўляецца актыўным удзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак, конкурсаў, сімпозіумаў, стварае візуальнае мастацтва для грамадскіх прастор, выступае з дакладамі на канферэнцыях і ў вышэйшых навучальных установах. Яго працы незвычайныя як па форме, так і па змесце, маюць асаблівы філасофскі сэнс і незвычайную метафарычнасць. Таксама актыўна ўдзельнічае ў развіцці міжнародных культурных адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Яго скульптурныя творы ўсталяваны ў кітайскіх гарадах Фучжоу, Куньмін, Чанчунь[3].
Супрацоўніцтва з мінскім метрапалітэнам
правіцьМаксім Пятруль з'яўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцый мінскага метрапалітэна Грушаўкі і Малінаўкі, спраектаваных архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На гэтых станцыя ажыццяўляецца ўкараненне твораў мастацтва М. Петруля, а самі станцыі набываюць экспазіцыйную функцыю, становячыся выставачнымі пляцоўкамі, альтэрнатыўнымі традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўнай задачай твораў з'яўляецца не столькі дэкаратыўная функцыя, колькі рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе ў якасці завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор» [4].
Узнагароды
правіцьЗ'яўляецца лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маладым дзеячам культуры і мастацтва, мае медаль Камісіі па культуры Міжнароднага алімпійскага камітэта (XXIX Алімпійскія гульні, Пекін, Кітай), медаль і дыплом першай ступені Беларускага саюза архітэктараў (Міжнародны конкурс маладых архітэктараў «Леанарда-2005»). За стварэнне мемарыяла — помніка ахвярам Мінскага гета (архітэктар Леанід Левін) па вуліцы Сухой у Мінску атрымаў медаль і дыплом Першай ступені XIV Нацыянальнага конкурсу архітэктуры ў намінацыі «Манументальная скульптура ў гарадскім асяроддзі».
Творы аўтара знаходзяцца ў прыватнай калекцыі Райнольда Вюрта Кунцельзау ў Германіі, Музеі алімпійскага мастацтва ў Пекіне, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музее сучаснага выяўленчага мастацтва, у музеях, галерэях, прыватных калекцыях і грамадскіх прасторах Беларусі, Расіі, Літвы, Нідэрландаў, Германіі, Кітая і ЗША[5].
Скульптурныя кампазіцыі ў Мінску
правіць- «Разбіты агмень» — мемарыял у памяць Мінскага гета, 2008 (архітэктар — Л. М. Левін)
- «Фантан Перамогі»
- «Папараць-кветка», парк 900-годдзя Мінска
- «Дом Багдановіча»[6]
Выстаўкі
правіць- 2007 — «60&30» (сумесна з Л. І. Пятруль), Нацыянальны мастацкі музей Беларусі[7]
- 05.12.2014 — 18.01.2015 — «Гісторыя адной гісторыі» (сумесна з Л. І. Пятруль), мастацкая галерэя полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка[8]
Галерэя
правіць-
«Амерыка». 2004, h = 40 см, пластык, акрыл
-
«Taiji». 2004, h = 35 см, бронза, граніт (фрагмент)
-
«Паміж». 2004, l = 75 см, дрэва. Калекцыя Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
-
«А + Я», r = 36 см, 2004, кераміка
-
«Сотавая сувязь». 2005—2007, h = 21 см, дрэва, сталь
-
«Стварэнне». 1995—2007, h = 21 cm, гіпс (мадэль, частка скульптуры «Стварэнне», калекцыя Райнольда Вюрта)
-
«О». 2009, h = 175 cm, дрэва, сталь (фрагмент)
-
«Давыд». 2010—2011, h = 33 см, рэды-мэйд аб'ект (Прысвячаецца Цару Давыду і Дэвіду Бекхэму)
-
«Хатняя гравітацыя», 2012—2013, h=60 cm, свінец, дрэва, грунт (арт-аб'ект, з серыі «Хатняе…»)
-
«Counterbutterfly», 2014, h = 45 cм, бронза, сілумін, граніт
Зноскі
- ↑ Мемориал на Сухой улице (руск.)
- ↑ Максим Петруль: «Я смотрю на жизнь, сидя на качелях» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015. Праверана 7 студзеня 2015.
- ↑ Museum.by «История одной истории». Выставка графики, текстиля и скульптуры Людмилы и Максима Петруль (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2015. Праверана 12 лютага 2015.
- ↑ Сайт минского метрополитена. Минский скульптор рассказал о том, как создавался образ станции «Малиновка» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 14 лютага 2015.
- ↑ ArtDigest-Belarus У майстэрні скульптара Максіма Пятруля Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ Радыё Свабода. Міхась Скобла
- ↑ Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Персанальная выстава Людмілы і Максіма Пятруль «60&30» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ * Беларускае Радыё Рацыя. Гісторыя адной гісторыі ад Людмілы і Максіма Пятруль Архівавана 2 красавіка 2015.
Літаратура
правіць- Дарога на ўсход - мой шлях да сябе / Максім Пятруль; гутарылі Лырыса Міхневіч, Марына Капілава // Мастацтва. 2008. N 12. С. 46-49
Спасылкі
правіцьМаксім Міхайлавіч Пятруль на Вікісховішчы |
- Максім Пятруль: Дарога на ўсход - мой шлях да сябе Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Народная газета «Юбіляры склікаюць гасцей у... музей»(недаступная спасылка)
- Часопіс Сitydog.by «Помнік на паркоўцы»
- Міхась Скобла «Дом Багдановіча ці сабачая будка?»
- Газета Культура. КІМ-ПРЭСС. Дар’я Амяльковіч. «“Паміж”: рознастылёвасць спрацавала на імідж» Архівавана 17 студзеня 2022.
- http://artdigest-belarus.com/fotootchety/71-12-strategiy-belorusskogo-izobrazitelnogo-iskusstva.html Архівавана 31 студзеня 2016.