Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі
Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі (нар. 4 верасня 1952, в. Едаклані, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.
Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Жонка | Алена Аляксееўна Хараберуш |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (вучань А. Бембеля і А. Анікейчыка). З 1978 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Творчасць
правіцьПрацуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, метал, гіпс[1].
Сярод твораў: помнікі загінуўшым салдатам і аднавяскоўцам у г. Дрыбіне Магілёўскай вобласці, ахвярам Мінскага гета каля Кальварыйскіх могілак (у суаўтарстве з А. Хараберуш, пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля, архітэктар Леанід Левін[2]), кампазіцыі «Алімпійцы», «Буслы» на плошчы Незалежнасці (2009, у сааўтарстве з А. Хараберуш), «Пераемнасць беларускай навукі» каля ўваходу ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі (2018, у сааўтарстве з А. Хараберуш і архітэктарам А. Сардаравым) — усе у Мінску, мемарыяльныя дошкі[1]. Вядомыя таксама кампазіцыі «Зорка Венера», «Мір», «Дзяўчынка з цялём», «Папараць-кветка», «Ранены», «Айчына», «Мастак» у Верхнім горадзе[3].
У 2000 годзе для адноўленага астравецкага касцёла Узнясення Святога Крыжа падараваў барэльеф Маці Божай Вастрабрамскай[3].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі Алімпійскай славы і інш.
Сям’я
правіцьУ шлюбе са скульптарам Аленай Хараберуш.
Зноскі
- ↑ а б Покульницкий Леонард Иосифович
- ↑ «Мастацтва» № 7 (412). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Пакульніцкі Леанард, беларускі скульптар Архівавана 27 чэрвеня 2019.
Літаратура
правіць- Валуевіч, І. Пакульніцкі Леанард / Іаланта Валуевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 457.
- Краско, Ф. Бясцэнны дар: падарунак скульптара Л. Пакульніцкага — гіпсавая карціна абраза Маці Божай Міласэрнай — касцёлу Узнясення Святога Крыжа / Францішка Краско // Астравецкая праўда. — 2000.- 2 лютага. — С. 4.
- Рыбік, Н. Убачыць вялікае зблізу / Ніна Рыбік // Астравецкая праўда. — 1999. — 14 жніўня. — С. 4.
- Тумаш, В. Леанард Пакульніцкі, беларускі скульптар / Вера Тумаш // Тумаш В. Культура зямлі Астравецкай: Асобы і творы: даведнік. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 21.