Гудагайскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Гудага́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Палушы.

Гудагайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 55 населеных пунктаў[1]
Адміністрацыйны цэнтр Палушы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 965
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 4

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Гудагай. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Балканскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[3] да 6 студзеня 1965 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Ашмянскага раёна. 11 лютага 1972 года ў склад Астравецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Задворнікі, Палушы, Расолы, Сяржанты, Чырвоны Бор), у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Астравецкага пассавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бліканы, Вайшнарышкі, Дзягенева, Індрубка, Каменка, Кермяляны, Пранюны, Сасноўка і Слабодка)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 28 населеных пунктаў[5]. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета з Астравецкага сельсавета перададзены 23 населеныя пункты. У 1990-х гадах цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Гудагай.

11 лістапада 2011 года былі ліквідаваныя хутары Вясёлая, Дайнава, Лабэлі, Стасюкішкі[6].

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя населеныя пункты Альгіняны, Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келёйці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Радзюлі, Філіпаны, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Астравецкага сельсавета; а хутар Каменка перададзены з Гудагайскага сельсавета ў склад горада Астравец[7].

24 мая 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з пасёлка Гудагай у аграгарадок Палушы[8].

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 2965 чалавек[9], з іх 88,4 % — беларусы, 7,7 % — палякі, 2,8 % — рускія[10].

На 1 лістапада 2017 насельніцтва складала 3712 чалавек[1].

Зноскі

  1. а б ГУДОГАЙСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама Архівавана 3 мая 2018. (руск.)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962. http://www.busel.org.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 124. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района Архівавана 9 мая 2021.
  7. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. Решение Островецкого районного Совета депутатов от 24 мая 2013 г. № 126 Об установлении административного центра Гудогайского сельсовета Островецкого района Гродненской области Архівавана 24 кастрычніка 2020.
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць