Астравецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Астраве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малі.

Астравецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
11 лютага 1972
Дата скасавання 25 красавіка 1958,
26 лютага 2013
Насельніцтва (2009) 1 960
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Астравец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 25 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Астравецкага пассавета.

11 лютага 1972 года Дравяніцкі сельсавет перайменаваны ў Астравецкі, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Астравец, у склад сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Задворнікі, Палушы, Расолы, Сяржанты, Чырвоны Бор) Гудагайскага сельсавета, 3 населеныя пункты (Мікшаны, Трайгі, Юзафова) Ізабелінскага сельсавета, а таксама 6 населеных пунктаў (Дзірмуны, Едаклані, Кавалі, Ліпнішкі, Малі, Філіпаны), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Астравецкага пассавета[1]. 17 лістапада 1986 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ізабелінскага сельсавета, а 23 населеныя пункты перададзены ў склад Гудагайскага сельсавета. 12 студзеня 2008 года цэнтр сельсавета быў перанесены з гарадскога пасёлка Астравец у вёску Малі[2]. 11 лістапада 2011 года была ліквідаваная вёска Міклі[3].

26 лютага 2013 года сельсавет быў скасаваны, населеныя пункты Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Субялі, Свіршчына, Тракелі, Юзуліна перададзеныя ў склад Гервяцкага сельсавета; населеныя пункты Альгіняны, Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келёйці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Радзюлі, Філіпаны перададзеныя ў склад Гудагайскага сельсавета; вёскі Бялькішкі і Кавалі ўвайшлі ў склад горада Астравец[4].

Насельніцтва

правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1960 чалавек[5], з іх 94,3 % — беларусы, 2,4 % — палякі, 1,9 % — рускія[6].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Решение Островецкого районного Совета депутатов от 12.01.2008 г. № 45 О переносе административно-территориального центра Островецкого сельсовета Архівавана 21 сакавіка 2020.
  3. Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района Архівавана 9 мая 2021.
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

правіць