Дравяніцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці БССР
Дравяні́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дравянікі.
Дравяніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Астравецкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дравянікі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 11 лютага 1972 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Астравец, сельсавет перайменаваны ў Астравецкі сельсавет.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.