Ацячызненскі дуб-волат
Ацячызненскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на адкрытым месцы ў старадаўнім парку Ацячызна, размешчаным у паўночна-заходнім кірунку ад аграгарадка Ленінскі, за 300 метраў ад аўтамагістралі М1/E30 (Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі) і за 9 метраў ад бетоннага плота спіртзавода[1]. Узрост дрэва 400—410 гадоў, вышыня 33 м, дыяметр 2,64 м[2]. Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе[3].
Ацячызненскі дуб-волат | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, на паўночны захад ад а. Ленінскі, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1968 |
Найстарэйшы дуб у Беларусі[2]. Дрэва хварэе на рак і сасудзісты мікоз, мае ствалавую і каранёвую гнілату. У ліпені 2015 года пад націскам ветру большая частка дуба абрынулася[2].
Зноскі
- ↑ Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.
- ↑ а б в В Жабинковском районе под напором ветра погиб 400-летний дуб-великан Архівавана 25 студзеня 2016.
- ↑ Сувораўскія дубы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Сувораўскія дубы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Ацячызненскі дуб-волат на сайце Глобус Беларусі (руск.)