Ашэр (англ.: Usher, імя пры нараджэнні — Ашэр Тэрэнс Рэйманд Чацвёрты (англ.: Usher Terrence Raymond IV); нар. 14 кастрычніка 1978, Далас, штат Тэхас, ЗША) — амерыканскі спявак і акцёр. Адзін з самых камерцыйна паспяховых R&B-музыкантаў афраамерыканскага паходжання. У цяперашні час прададзена больш за 65 мільёнаў дзід яго альбомаў па ўсім свеце. Выйграў сем прэмій «Грэмі», чатыры прэміі «World Music Awards», чатыры прэміі «American Music Award» і 19 прэмій «Billboard Music Awards». Уладальнік уласнай гуказапісвальнай кампаніі «US Records». Ён займае 21 месца ў спісе самых паспяховых музыкантаў па версіі «Billboard», а таксама першае месца ў спісе самых паспяховых музыкантаў 2000-х гадоў. У 2010 годзе часопіс «Glamour» уключыў яго ў спіс 50 самых сексуальных мужчын.

Ашэр
англ.: Usher
Ашэр на Канскім кінафестывалі.
Ашэр на Канскім кінафестывалі.
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Ашэр Тэрэнс Рэйманд Чацвёрты (англ.: Usher Terrence Raymond IV)
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1978(1978-10-14)[1] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка Grace Miguel[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Гады актыўнасці 1992 — цяпер. час
Пеўчы голас тэнар[2]
Інструменты вакал[d][3]
Жанры сучасны рытм-н-блюз[d], поп-музыка, соўл[d] і хіп-хоп
Супрацоўніцтва Джасцін Бібер
Лэйблы Arista, LaFace
Узнагароды

Grammy Award for Best Melodic Rap Performance[d] (2005)

Amadeus Austrian Music Awards[d]

зорка на галівудскай «Алеі славы»[d]

Аўтограф Аўтограф
usherworld.com
ushernow.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Usher Raymond // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://web.archive.org/web/20200201154957/http://www.criticofmusic.com/2013/05/vocal-range-and-profile-usher.html
  3. Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.

Спасылкі правіць