Аўгусцін Чарноцкі

Аўгусцін Чарноцкі (польск.: Augustyn Czarnocki, лац.: Augustinus Czarnocki; 24 сакавіка 1788, Відзы — 9 сакавіка 1848, Рым) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Аўгусцін Чарноцкі
польск.: Augustyn Czarnocki
лац.: Augustinus Czarnocki
Дата нараджэння 24 сакавіка 1788(1788-03-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1848(1848-03-09) (59 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1801 г. і наступныя два гады праходзіў выпрабаванні ў полацкім навіцыяце. Потым вывучаў рыторыку ў Оршы (1803—1804), французскую мову і архітэктуру (1804—1805), філасофію і французскую мову (1805—1806) і філасофію (1806—1807) у Полацку[1].

У 1807—1811 гг. выкладаў у класе інфімы, а таксама паэтыку і рыторыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1813 па 1816 гг. вывучаў у тэалогію ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1815 г. высвечаны на ксяндза[2]. У 1816—1819 гг. прафесар рыторыкі і паэтыкі для семінарыстаў-езуітаў у Пушы і Ужвальдзе[1]. Публікаваўся ў «Полацкім штомесячніку»[3]. Апошнія месяцы перад выгнаннем езуітаў з Расійскай імперыі (1820) правёў у доме трэцяй прабацыі ў Віцебску[4], а потым працуючы прафесарам натуральнага права, права народаў і палітэканоміі ў Полацкай езуіцкай акадэміі[5].

Вымушана пакінуўшы Радзіму, А. Чарноцкі з’ехау у Італію. 15 жніўня 1821 г. даў манаскія абяцанні. Працаваў у Рымскай правінцыі Таварыства Ісуса, у тым ліку у якасці прафесара філасофіі ў Вітэрбо (да 1826), прафесара філасофіі, фізікі і матэматыкі ў Фарлі (1826—1829), а таксама прафесара фізікі і хіміі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце (Collegium Romanum, 1829—1848).

Памёр 9 сакавіка 1848 г. у Рыме.

Творы правіць

  • Przestroga «Miesięcznikowi Połockiemu». (Wiersz do redakcji przysłany od …). «Miesięcznik Połocki», 1818, t. 1, nr 1, s. 19-23.
  • Satyra o krytyce do Molskiego. «Miesięcznik Połocki», 1818, t. 1, nr 4, s. 274—280.
  • Satyra. Wychowanie dzieci. «Miesięcznik Połocki», 1818, t. 2, nr 7, s. 163—171.

Зноскі

  1. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  2. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Lihocka, H. «Miesęcznik Połocki» (1818—1820). Kontekst historycny i bibliografia zawartości /H. Lihocka // Wkład jezuitów do nauki i kultury w Rzeczypospolitej Obojga Narodów i pod zaborami / Pod red. naukową Ireny Stasiewicz-Jasiukowej. — Kraków: Wyd-wo WAM, 2004. — s. 650.
  4. Catalogus sociorum et oficiorum Sosietatis Jesu in Imperio Rossiaco. Ex Anno 1819, in Annum 1820. Polociae, Typis Academicis Societatis Jesu. Архівавана 4 снежня 2017.
  5. Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 97, 120.

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.