Аўдзііўка

горад ва Украіне

Аўдзі́іўка (укр. Авдіївка) — горад абласнога значэння ў цэнтральнай частцы Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў 22 км на поўнач ад Данецка, у вярхоўях ракі Каменкі (прыток Крывога Тарца, басейн Северскага Данца). Чыгуначная станцыя.

Горад
Аўдзііўка
укр.: Авдіївка
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Федоренко. Авдеевка 01.jpg
Краіна
Статус
горад абласнога значэння
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
29 км²
Вышыня цэнтра
200 м
Насельніцтва
36,6 тыс. чалавек (2004)
Шчыльнасць
1388 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
6236
Паштовыя індэксы
86060-86075
Аўтамабільны код
AH / 05
Афіцыйны сайт
Аўдзііўка на карце Украіны ±
Аўдзііўка (Украіна)
Аўдзііўка
Аўдзііўка (Данецкая вобласць)
Аўдзііўка

Уваходзіць у Данецкую агламерацыю.

НасельніцтваПравіць

Колькасць насельніцтваПравіць

Год Колькасць жыхароў
1859 2299
1885 3087[1]
1897 6739[2]
1908 5475[1]
1939 17288[3]
1956 18900
1959 18206
1964 25000
1970 29181
1979 34795
1989 39833
1992 40200
1994 40000
1998 38400
2001 37210
2004 36600
2007 36200
2009 35890
2010 35649
2011 35358
2012 35257
2013 35128
2014 35090[4]
2014[5] 34938[6]

Па дадзеных перапісу 2001 года насельніцтва горада складала 37,2 тысяч чалавек, з іх 87,17% адзначылі роднай мовай рускую, 12,51% — украінскую, 0,09% — беларускую, 0,08% — армянскую, 0,04% — грэцкую, 0,01% — балгарскую, нямецкую, малдаўскую і гагаузскую мовы[7].

Нараджальнасць — 7,1 на 1000 чалавек, смяротнасць — 16,0, натуральныя страты — −8,9, сальда міграцыі адмоўнае (-0,1 на 1000 чалавек).

Нацыянальны складПравіць

Данныя перапісу насельніцтва 2001 года[8]

N Нацыянальнасць Колькасць Удзельная вага (%)
1 Украінцы 23636 63,47
2 Рускія 12553 33,71
3 Беларусы 343 0,92
4 Грэкі 206 0,55
Усяго 37237 100,00

Зноскі

  1. 1,0 1,1 насельніцтва сяла без станцыі
  2. у тым ліку станцыя — 2153, сяло — 4586
  3. у тым ліку Аўдзеўка 1-я 8089 чал. і Аўдзеўка 2-я 9199 чал.
  4. Колькасць насельніцтва Украіны па стане на 1 студзеня 2014 г. з ацэнкамі колькасці наяўнага насельніцтва па рэгіёнах, раёнах, гарсаветах і гарадскіх населеных пунктах на 1 студзеня 2012, 2013 і 2014 гг. // [http://ukrstat.org/uk/menu/publikac.htm Публікацыі Укрстату
  5. на 1 чэрвеня 2014
  6. Статыстычная інфармацыя
  7. Дністрянський М. С. Етнополітична географія України. Л.: Літопис, 2006. С.452-453.
  8. Перапіс насельніцтва. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2012. Праверана 2 лютага 2017.

СпасылкіПравіць