Аўлакомніум

род імхоў

Аўлакомніум (Aulacomnium) — род брыевых імхоў сямейства аўлакомніевых.

Аўлакомніум

Аўлакомніум балотны (Aulacomnium palustre)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aulacomnium Schwägr.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  547428
NCBI  67246
EOL  93584
IPNI  ???

Апісанне правіць

Аўлакомніум балотны — двухдомная расліна. Утварае зялёныя або жоўта-зялёныя густалямцаватыя дзярнінкі. Сцёблы вышынёй да 10—15 см, простыя або галінастыя. Лісце даўжынёй да 3 мм, падоўжана-ланцэтнае. Каробачка падоўжана-яйцападобная, гарбатая, нахіленая, на жоўта-чырвонай ножцы. Спараносіць летам. Вегетатыўнае размнажэнне лістападобнымі вывадкавымі цельцамі, сабранымі ў шарападобныя галоўкі на доўгіх ножках. У аўлакомніума двухполага вывадкавыя цельцы верацёнападобныя.

Арэал і экалогія правіць

Вядома 9 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На Беларусі на балотах, забалочаных лугах і лясах расце аўлакомніум балотны (Aulacomnium palustre); пагаршае якасць лугоў, торфаўтваральнік. Радзей, пераважна на гнілой драўніне ў вільготных лясах, трапляецца аўлакомніум двухполы (Aulacomnium androgynum).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Аулакомниум: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)