Аўрам (Альберт) Якаўлевіч Гаркаві (אברהם אליהו הרכבי‎; 15 лістапада 1835, Навагрудак — 15 сакавіка 1919, Санкт-Пецярбург) — яўрэйскі вучоны-арыенталіст, семітолаг, бібліятэкар.

Аўрам Гаркаві
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1835(1835-10-17)[1] ці 15 лістапада 1835(1835-11-15)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1919(1919-03-15)[2] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці бібліятэкар, гісторык, бібліёграф
Навуковая сфера усходазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Да 22-23 гадоў вывучаў толькі рабінскую літаратуру. Вучыўся ў Валожыне непрацяглы час, у віленскім рабінскім вучылішчы (з 1858) і на Усходнім факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (з 1863). Яшчэ ў вучылішчы пачаў друкаваць нататкі ў газетах «Hakarmel», «Hamelic», «Рассвет». Атрымаў ступені магістра, доктара гісторыі Усходу за працы «Казанні мусульманскіх пісьменнікаў пра славян і рускіх» (1868), «Пра першапачатковае месцазнаходжанне семітаў, індаеўрапейцаў і хамітаў» (1872). У 1868 годзе выехаў за мяжу, слухаў лекцыі па асірыялогіі і клінапісе ў Лепсіуса ў Берліне і Аперта ў Парыжы. Восенню 1870 становіцца дацэнтам у Пецярбургскім універсітэце, быў вымушаны з-за яўрэйскага паходжання пакінуць выкладанне.

3 1872 да канца жыцця загадваў аддзеламі яўрэйскай літаратуры і ўсходніх рукапісаў Публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу. Даследаваў і публікаваў рукапісы, складаў вопісы. Працаваў з калекцыяй Фірковіча. Публікаваў (з 1879) серыю помнікаў сярэдневяковай яўрэйскай і караімскай пісьменнасці. Зрабіў падрабязны вопіс усіх яўрэйскіх і араба-яўрэйскіх рукапісаў у бібліятэцы. Творы вучонага прысвечаны гістарычнай геаграфіі поўдня Расійскай імперыі, гісторыі Усходу, яўрэйскай этнаграфіі, палеаграфіі, філалогіі.

Патомны дваранін (1901). Член навуковых таварыстваў (Рускае археалагічнае, Рускае геаграфічнае, Санкт-Пецярбургскае філалагічнае, Маскоўскае таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі; Адэскае таварыства гісторыі і археалогіі, парыжскія Société Asiatique і Société des études juives, Deutsche Morgenländische Gesellschaft, Мекіцэ Нірдамім і інш.), член-карэспандэнт Мадрыдскай акадэміі. Узнагароджаны ордэнамі. Уваходзіў у Таварыства па распаўсюджанні асветы сярод яўрэяў у Расіі. Член праўлення пецярбургскай «абшчыны», член гаспадарчага камітэта, габай і вучоны стараста Вялікай харальнай сінагогі.

У пачатку лістапада 1918 на Садовай вуліцы яго збіў грузавік, вучоны атрымаў цяжкія траўмы. Пахаваны на яўрэйскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.

Зноскі

  1. Abraham Harkavy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Сотрудники Российской национальной библиотеки

Літаратура правіць

Спасылкі правіць