Аўтавакзал Прышціны
Аўтавакза́л Пры́шціны — вакзал, заснаваны ў 1977 годзе ў сталіцы сербскага края Косава.
Аўтавакзал Прышціны | |
---|---|
![]() | |
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1977 |
Размяшчэнне | край Косава і Мятохія |
Ключавыя постаці | Люан Хоці |
Галіна | сфера паслуг |
Паслугі | аўтобусныя перавозкі |
Абарот | ▲1,101 млн еўра (2018 год)[1] |
Аперацыйны прыбытак | ▲-176 372 еўра (2018 год) |
Чысты прыбытак | ▲-176 372 еўра (2018 год) |
Аўдытар | Канцылярыя рэвізіі Косава |
Сайт | sap-rks.com |
На 2020 год з аўтавакзала штодня ажыццяўлялася 451 перавозка міжгароднімі аўтобусамі і 93 — міжнароднымі. Замежныя паездкі ажыццяўляліся ў 10 краін Еўропы: суседнія Албанію (Тырана, Шкодэр і Эльбасан), Паўночную Македонію (Госцівар, Скоп’е і Цетава), Харватыю (Заграб) і Чарнагорыю (Падгорыца і Улцынь), а таксама ў Аўстрыю, Бельгію, Германію, Славенію, Швейцарыю і Швецыю. Таксама аўтобусы ішлі ў 4 гарады цэнтральнай Сербіі: Буянавац і Прэшава (Пчынская акруга), Бялград і Нові-Пазар (Рашкаўская акруга)[2].
Гісторыя правіць
У 1977 годзе ў сербскім краі Косава заснавалі грамадскае прадпрыемства «Аўтобусная станцыя ў Прышціне» (СФР Югаславія). У 1983 годзе аўтавакзал перанеслі ў цяперашні будынак. У 2002 годзе Часовая кіраўнічая місія ААН у Косаве зацвердзіла Рашэнне № 12 аб стварэнні Косаўскага давернага агенцтва, якое стала кіраваць прадпрыемствам. У 2015 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянернае таварыства, якое перадалі гарадскому Сходу Прышціны[3].
Зноскі
- ↑ "Фінансавая справаздачнасць і справаздача аўдытара за 2018 год" (PDF) [албанская]. АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны». 2019. Праверана 11 мая 2020.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ Напрамкі (серб.). АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (5 снежня 2020). Праверана 11 мая 2020.
- ↑ Гісторыя (серб.). АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (5 снежня 2020). Праверана 11 мая 2020.
Спасылкі правіць
- Расклад перавозак (серб.). АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (27 лютага 2020). Праверана 11 мая 2020.