Алёкса Жукоўскі
Алёкса (Аляксей Аляксандравіч) Жукоўскі (28 верасня 1906, Тэрэспаль, цяпер Польшча — 1 лютага 1979, Масква)[1] — беларускі паэт, празаік, педагог.
Алёкса Жукоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 верасня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1979 (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
У часе Першай сусветнай вайны разам з бацькоўскай сям’ёй перасяліўся ў Клімавічы (цяпер Магілёўская вобласць). Закончыў у 1925 годзе Віцебскі педагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў в. Добасна на Бабруйшчыне. У 1928 г. выкладаў рускую і беларускую мовы ў Жыліцкай сямігодцы Даобасненскага сельсавета. З 1929 г. літсупрацоўнік рэдакцыі бабруйскай газеты «Камуніст»[1].
У 1929—1930 гг. на вайсковай службе. Пасля звальнення вярнуўся на ранейшую працу. У 1932 г. зноў мабілізаваны і служыў да 1938 г. У 1939—1941 гг. настаўнічаў у Обнінскай сярэдняй школе (Калужская вобласць Расіі). У 1941—1945 гг. удзельнік баёў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, служыў у артылерыі, гвардыі маёр[1].
У 1946—1948 гг. працаваў інспектарам школ працоўнай моладзі Масгарана, у 1948—1950 гг. — намеснікам дырэктара, а потым дырэктарам адной з сярэдніх вочна-завочных школ працоўнай моладзі ў Маскве. З 1968 г. быў навуковым супрацоўнікам лабараторыі Навукова-даследчага інстытута агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук СССР. Аўтар каля 50 навуковых прац па арганізацыі педагагічнай дзейнасці[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай зоркі. Заслужаны настаўнік РСФСР (1961)[1].
Творчасць правіць
Пачаў выступаць з вершамі ў 1925 г. Друкаваўся ў маладнякоўскіх літаратурных альманахах «Пачатак» (Віцебская філія), «Уздым» (Бабруйскай філія), бабруйскай газеце «Камуніст» і іншых выданнях. Напісаў таксама некалькі апавяданняў. Займаўся перакладамі[1].
Зноскі
Спасылкі правіць
- Алёкса Жукоўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»