Аляксандр Аляксандравіч Разенфельд

расійскі этнограф, фалькларыст
(Пасля перасылкі з А. А. Разенфельд)

Аляксандр Аляксандравіч Разенфельд, з 1916 года Палянаў (руск.: Александр Александрович Розенфельд, Полянов; 3 кастрычніка 1872[1], Рэжыца, Віцебская губерня — пасля ліпеня 1916) — расійскі этнограф.

Аляксандр Аляксандравіч Разенфельд
Род дзейнасці этнограф, фалькларыст, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 3 (15) кастрычніка 1872
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за ліпень 1916

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Рэжыцкай, затым Мінскай гімназіі, якую скончыў ў 1893 годзе. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1898). Пачаў службу па ведамстве Міністэрства народнай асветы. У 1898—1906 гадах выкладаў рускую мову, гісторыю і геаграфію ў жаночай і мужчынскай гімназіях і рэальным вучылішчы ў Рэвелі. У 1906—1912 гадах настаўнік рускай мовы і славеснасці ў Галоўным нямецкім вучылішчы Св. Пятра ў Пецярбургу. З верасня 1912 года — у чыне стацкага саветніка, дырэктар 11-й гімназіі на Выбаргскай старане ў Пецярбургу, адначасова настаўнік рускай мовы ў Царскасельскім Аляксандраўскім ліцэі. У гады 1-й сусветнай вайны ўпаўнаважаны Мінскага аддзела Земгара. У ліпені 1916 года А. Разенфельду прызначана пенсія. У 1916 годзе ў патрыятычным памкненні змяніў свае нямецкае прозвішча на Палянаў (ад ням.: Feld — поле) і яго далейшы лёс пакуль не вядомы.[1]

Дзейнасць правіць

Падчас вучобы ва ўніверсітэце спецыялізаваўся на польскай гісторыі XVI ст., але ўжо тады зацікавіўся беларускай этнаграфіяй. У вопісах архіва РГТ згадваецца 19-старонкавы рукапіс Разенфельда пад назвай «Из жизни белоруса. Зажинки и дожинки» (напісана па матэрыялах Мінскай губерні, напэўна, на вакацыях).[1]

Паралельна з выкладчыцкай працай Разенфельд атрымаў магістарскую ступень і займаўся навуковай працай, яго зацікаўленні былі даволі шырокія. У 1899 годзе апублікаваў вялікі артыкул пра мову Ізборніка 1073 года, у 1900 годзе — працу «Духовная жизнь польского общества в XVI в. и начало национальной польской литературы».[1]

У ліпені 1910 года Разенфельд запрошаны на кафедру рускай мовы і славеснасці гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, як прыват-дацэнт вёў заняткі па былевым эпасе, духоўных вершах і рускай народнай песні[1]. У 1914 годзе выдаў працу па жыцці і дзейнасці вядомага рускага фалькларыста, этнографа і філолага У. Ф. Мілера.

Цэнтральная праца Разенфельда — «Белорусские народные песни», апублікавана ў 1904 годзе ў зборніку Аддзялення рускай мовы і славеснасці ІАН, а потым асобным выданнем. Праца змяшчае 165 песень, у асноўным з Мінскага павета (каля 50 запісаны ў Вілейскі, некалькі — у Рэжыцкім паветах).[1]

Разенфельд быў афіцыйным кіраўніком Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Напэўна, яго роля была збольшага фармальнай, а працай гуртка кіраваў яго стараста, Браніслаў Тарашкевіч.[1]

Сям’я правіць

Бацька — Аляксандр Разенфельд, ахрышчаны яўрэй з Украіны, скончыў школу ваенных кантаністаў, служыў у 99-м пяхотным Івангародскім палку, быў паранены падчас задушэння паўстання 1863—1864 гадоў, у 1875—1886 гадах справавод упраўлення Быхаўскага, затым Мінскага павятовага воінскага начальніка, у верасні 1886 года выйшаў у адстаўку у чыне калежскага асэсара. Маці — Лізавета Андрэеўна Балад, латышка-лютэранка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 257.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 4. — C. 466.
  • ЦГИА СПб. Ф. 14. Оп. 3. Д. 29632
  • ЦГИА СПб. Ф. 139. Оп. 1. Д. 16585

Спасылкі правіць