Аркадзь Львовіч Бяссмертны
Аркадзь Львовіч Бяссмертны (24 красавіка (6 мая) 1893, г. п. Сураж — 3 верасня 1955) — беларускі скрыпач , дырыжор, педагог, прафесар (1946)[1]. Заслужаны артыст БССР (1939)[1].
Аркадзь Львовіч Бяссмертны | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 мая 1893 ці 2 мая 1893 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 верасня 1955 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, скрыпач, музычны педагог |
Інструменты | скрыпка |
Выхаванцы | Леў Давыдавіч Гарэлік |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917)[1]. Быў другім скрыпачом у вядомым Мекленбургскім квартэце (ад імя яго заснавальніка рускага мецэната Г. Мекленбург-Стрэліцкага ).
У верасні 1915 года ў Віцебску было адчыненае аддзяленне Імператарскага расійскага музычнага таварыства. Ініцыятарамі гэтага былі акрамя Аркадзя Бяссмертнага спявак Васіль Кармілаў і піяністка Фрыда Тэйтэльбаўм-Левінсон[2].
Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першых на Беларусі сімфанічнага аркестра і народнай кансерваторыі (1918) у Віцебску[1]. З 1924 г. — дырэктар Беларускага музычнага тэхнікума[1], з 1926 г. — скрыпач-саліст і дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускага радыё. З 1932 г. — педагог Беларускай кансерваторыі[1]. Стваральнік і ўдзельнік (першая скрыпка) Дзяржаўнага струннага квартэта БССР (1934-41)[1].
Узнагароджаны двума ордэнамі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Бяссмертны Аркадзь Львовіч // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 703—704.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аркадзь Львовіч Бяссмертны