Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў

(Пасля перасылкі з А. Грыбаедаў)

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў (15 студзеня 1795, Масква — 11 лютага 1829, Тэгеран) — рускі пісьменнік, дыпламат, стацкі саветнік (1828).

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў
Griboyedov.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 (15) студзеня 1795
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня (11 лютага) 1829[2] (34 гады) ці 11 лютага 1829(1829-02-11)[3][4][5] (34 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, дыпламат, піяніст, кампазітар, пісьменнік
Кірунак рамантызм
Жанр паэзія і драматургія
Мова твораў руская
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені Ордэн Льва і Сонца
Подпіс Griboyedov Signature.jpg
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 15 студзеня 1795 года ў Маскве. У 1810 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1812 годзе пайшоў добраахвотнікам у армію, у 1813—16 гадах служыў у Кобрыне, Брэсце.

У 1816 годзе ў Пецярбургу зблізіўся з Аляксандрам Пушкіным і В. Кюхельбекерам. З 1817 года на службе ў Калегіі замежных спраў, у 1818—22 гадах — сакратар рускай дыпламатычнай місіі ў Персіі. У 1826 годзе за сувязь з дзекабрыстамі арыштаваны, але з-за адсутнасці доказаў вызвалены.

З 1828 года — паўнамоцны пасол Расіі ў Персіі. 11 лютага 1829 года забіты ў Тэгеране натоўпам мусульман (пахаваны ў Тбілісі).

Аўтар камедый «Студэнт» (1817, выдадзена ў 1889, з Каценіным), «Свая сям'я, ці замужняя нявеста» (1818, з А. Шахаўскім і М. Хмяльніцкім). Сусветную вядомасць прынесла камедыя ў вершах «Гора ад розуму» (напісана ў 1822—24 гадах), забаронена цэнзурай (пры жыцці апублікаваны толькі ўрыўкі).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.