Альберт Рыгоравіч Мельнікаў

(Пасля перасылкі з А. Р. Мельнікаў)

Альберт Рыгоравіч Мельнікаў (нар. 25 кастрычніка 1932, с. Бярозаўскае, Валгаградская вобласць) — беларускі архітэктар.

Альберт Рыгоравіч Мельнікаў
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1932(1932-10-25) (91 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў у СКБ мэблі ў Ерэване, ЭКБ мэблі ў Мінску, з 1968 па 1982 год — загадчык аддзела, намеснік дырэктара па мастацкім канструяванні ў Беларускім філіяле УНДІТЭ, з 1986 года — намеснік галоўнага інжынера Мінскага завода халадзільнікаў.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, член Саюза дызайнераў з 1987 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць правіць

Працуе ў галіне праектавання інтэр’ераў, мэблі, вырабаў культбыту, прамысловага абсталявання. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): інтэр’ер, мэбля і абсталяванне Палаца спорту (1964), аўтарамонтнага завода (1968), Заводскага райкама КПБ (1978) у Мінску. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка для ВНУ «Асновы мастацкага канструявання» (Мінск, 1978).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.

Бібліяграфія правіць

  • Основы художественного конструирования : [учебное пособие для вузов] / А. А. Барташевич, А. Г. Мельников. — Минск : Вышэйшая школа, 1978. — 214, [1] с. : ил., табл. ; 21 см. — Библиография: с. 214 (19 назв.). — 10000 экз. — (В переплете) : 75 к.

Зноскі

Літаратура правіць