Беларускі саюз дызайнераў
Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у міжнародную асацыяцыю «Саюз дызайнераў»[1] і Асацыяцыю грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[2]. Аб’ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайну, праектавання малых формаў, інтэр’ераў, абсталявання, арт-дызайну, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайну. Старшыня арганізацыі — Дзмітрый Сурскі[3].
Беларускі саюз дызайнераў | |
---|---|
Дата заснавання | 1987 |
Тып | Рэспубліканская творчая грамадская арганізацыя |
Колькасць удзельнікаў | каля 600 |
Старшыня | Дзмітрый Сурскі |
Сайт | unid.by |
Гісторыя
правіць3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з’езд Саюза дызайнераў СССР[4], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР. 14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з’яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.
У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:
- Булгакаў В. В. — галоўны мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага Дома мадэляў;
- Бартлаў В. Э. — член кааператыва;
- Герасіменка І. Я., Паланевіч С. Ф., Саркісаў С. У. — загадчыкі сектараў Беларускага філіяла УНДІТЭ;
- Грыбаў Н. Н. — мастак-канструктар «Мінскпраекта»;
- Макарэвіч Н. В. — галоўны мастак-канструктар «Мінскпраектмэблі»;
- Чарнышоў А. В. — загадчык кафедрай прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ;
- Аляксандр Георгіевіч Длатоўскі — першы старшыня Саюза.
А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайну (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр).
У 1990 годзе ў складзе саюза было больш за 135 членаў[5]. На ІІ пазачарговым з’ездзе 21 снежня 1991 года Саюз дызайнераў БССР атрымаў сучасную назву — Беларускі саюз дызайнераў.
У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзмітрый Алегавіч Сурскі. Станам на 2023 год колькасць сяброў арганізацыі каля 600 чалавек.
Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:
- Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — 7 разоў.
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — 2 разы.
- Гран-пры нацыянальнага фестывалю моды і авангарднага мастацтва «Мамонт» — 7 разоў.
- Залаты медаль на міжнародным кірмашы — аўтамабілю МАЗ-54 (г. Плоўдзіў, Балгарыя) — 1985 г.
- Гран-пры XI Міжнароднага біенале плаката ў Польшчы атрымалі Сяргей Войчанка, Уладзімір Цэслер, Андрэй Шэлюта — 1986 г.
- Гран-пры і залаты медаль на міжнародным конкурсе плаката «Почему голод, почему нищета» ў Нью-Йорку атрымаў Сяргей Еўлампіеў — 1987 г.
і інш.
Структура
правіцьЗ’езд
правіцьВышэйшым органам БСД з’яўляецца з’езд, які склікаецца не радзей за адзін раз у чатыры гады. Ад пачатку ўтварэння БСД адбылося 9 з’ездаў, апошні — у 2020 годзе.
Рада
правіцьУ перыяд паміж з’ездамі кіраванне дзейнасцю БСД ажыццяўляе Рада, якая абіраецца на з’ездзе.
Старшыня
правіцьСтаршыню абірае з’езд на тэрмін у чатыры гады, старшыня валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы.
Дзейнасць
правіцьВыдавецкія праекты
правіць- Часопіс-альманах «Pro дызайн» (з 2001);
- Даведнік «Белорусский союз дизайнеров» (1999);
- Даведнік «Знак. Логотип» (2000, 2009)[6][7];
- Даведнік «Кто есть кто. Дизайн внутри и снаружи» (2008)[8].
- Кніга «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы» (2016). Кніга прадстаўлена і ў выглядзе сайта Архівавана 22 кастрычніка 2020..
Выставачныя праекты
правіць- Выстаўка «Праект стагоддзя» — 1999;
- Выстаўка італьянскага дызайну, сумесна з пасольствам Італіі — 2001[9];
- Выстаўка «Унікальная краіна. Італія, фатаграфіі 1900—2000 гг.» — 2002[10][11];
- Выстаўка «Дызайн-Біржа» (з 2008 года — «Дызайн-фармат») сумесна з Нацыянальным выставачным цэнтрам «Белэкспа» — 2003[12];
- Выстаўка швейных машын «Няскончаная п’еса для механічнага шыла» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем — лістапад 2010 — студзень 2011[13];
- Выстаўка «Back in BSSR/Зноў у БССР», Мінск, 2014 гг.[14]
- Выстаўка «Пастулат(недаступная спасылка)», Мінск, 2012, 2014, 2016, 2018 гг.[15][16][17]
- Выстаўка «Ліхтарт(недаступная спасылка)» — 2014, 2015, 2017 гг.[18][19];
- Праект «Рэчы беларускія» — 2015—2018 гг.[20].
Калекцыя беларускага плаката
правіцьУ 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага саюза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі.
У 2008—2009 гадах праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[21], Берліне[22], Дрэздэне[23], Бруселі, Трыесце, Гранароле, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяду, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus».
У 2016—2017 гадах у межах праграмы Choice Беларускі саюз дызайнераў зладзіў праект «Беларускі плакат», які завяршыўся выставамі ў Мінску, Берасці, Гародні, Нясвіжы і Віцебску, а таксама стварэннем сайту беларускага плаката plakat.unid.by(недаступная спасылка)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ https://www.moasd.ru/about/
- ↑ Председателем Белорусской конфедерации творческих союзов избран Борис Светлов (руск.) . Белорусское телеграфное агентство (17 лютага 2012). Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ АО ИД «Комсомольская правда». Глава Союза дизайнеров Беларуси Дмитрий СУРСКИЙ: . АО ИД «Комсомольская правда». Праверана 22 красавіка 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ http://www.copyrus.org/partners/soyuz-dizajnerov-moskvyi.html
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Знак-логотип - Знак-логотип - Дизайн - Срез - pARTal.by(недаступная спасылка). www.partal.by. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ «Знаковое» событие в белорусском графическом дизайне!. ... / 04.09 - pARTal.by(недаступная спасылка). partal.by. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ Теперь ясно Кто есть Кто... внутри и снаружи!!!(недаступная спасылка). Marketing.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ БДГ. Итальянский дизайн и через десять лет -- самый современный(недаступная спасылка) (20 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016. Праверана 27 красавіка 2016.
- ↑ БДГ. В Минске открылась выставка итальянской фотографии(недаступная спасылка) (27 лістапада 2002). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 27 красавіка 2016.
- ↑ "Уникальная страна Италия" в Минске. . Travel.ru. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ "Дизайн-биржа" продолжается | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ . naviny.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ Неоконченная пьеса для механического шила | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by(недаступная спасылка). www.interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ http://citydog.by/post/fotootchet-back-to-bssr/
- ↑ Табурет — это непросто . tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ https://naviny.by/rubrics/culture/2012/10/20/ic_news_117_404017 Архівавана 7 кастрычніка 2018.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
- ↑ Выставка «Лихтарт» - дизайнерские светильники, фонари и лампы, Белорусский союз дизайнеров | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by(недаступная спасылка). www.interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ Выставку необычных светильников готовит Белорусский союз дизайнеров(недаступная спасылка). minsknews.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ Новый проект Союза дизайнеров посвящён уникальным предметам белорусского быта . www.sb.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ У Варшаве адкрылася выстава: Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). Офіс за дэмакратычную Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ БелаПАН. У берлінскай галерэі адкрываецца выстава постсавецкага мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). by.belapan.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ БелаПАН. У Дрэздэне прадстаўлена постсавецкае мастацтва плаката Беларусі(недаступная спасылка). by.belapan.by. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 22 красавіка 2016.
Літаратура
правіць- Саюз дызайнераў Беларусі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 649. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Мартыненка Т. Р. Саю́з дыза́йнераў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).