Дзмітрый Алегавіч Сурскі
Дзмітрый Алегавіч Сурскі (нар. 8 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі мастак, дызайнер.
Дзмітрый Алегавіч Сурскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Алег Аркадзевіч Сурскі |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | дызайн, плакат і рэклама |
Член у |
Старшыня Беларускага саюза дызайнераў, член Грамадскага савета па культуры Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мінскага гарадскога Савета па манументальным мастацтве, Савета па прысуджэнні дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 кастрычніка 1959 года ў Мінску ў сям’і Алега Аркадзевіча Сурскага (1928—2012), беларускага дызайнера.
У 1982 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў мастаком-канструктарам Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі (1982—1988), загадчыкам сектара інстытута «Белбыттэхпраект» (1988—1989). Старшыня Беларускага саюза дызайнераў (з 1995).
Збірае калекцыю беларускага плакату, якая налічвае ўжо больш за 1000 графічных аркушаў.
Творчая дзейнасць
правіцьКірункі творчасці — плакат, індустряльны дызайн, графічны дызайн, скульптура, афармленне кніг, рэклама.
Вынаходнік (мае 12 аўтарскіх пасведчанняў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі)[2], член Беларускага саюза мастакоў. Аўтар вядомых плакатаў,
Аўтар вядомых плакатаў. Актыўна прадстаўляе беларускае мастацтва плакату за мяжой (у 2010—2011 выстаўкі плаката з калекцыі БСД былі праведзены ў Швейцарыі, Германіі і Літве).
У 2012 годзе курыраваў стварэнне музейных экспазіцый і выставак у помніку архітэктуры 16-19 стст. — нясвіжскім палацы Радзівілаў, а таксама выступіў сааўтарам эскізнага праекта выставачнай залы палаца.
Удзельнік і ўладальнік прэмій шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак і конкурсаў у Расіі, Беларусі, Германіі, Чэхіі, Фінляндыі, Японіі, Англіі, ЗША. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Мараўскай галерэі, музеях плаката гарадоў Лахты і Таяма.
Аўтар і выдавец альманаха «Pro дызайн», каталога «Знак-лагатып»[3], даведніка «Хто ёсць хто. Дызайн унутры і звонку»[4], кнігі «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы».
Асноўныя працы
правіць- «Аўтамабіль для моладзі» («Джынсавы аўтамабіль»), 1982[5]
- Асартымент нажніц, 1986
- Аўтаномны санітарна-гігіенічны комплекс, 1987
- «Пігас», 2001
- «Рыбацкія валёнкі», 2007
- «Антыкрызісны зэдлік», 2012
- «Эказэдлік», 2012
- Аб’ект «Memento More», 2015
Фірмовыя стылі
правіць- Фірмовы стыль саюза прадпрымальнікаў і арандатараў Беларусі, 1988
- Фірмовы стыль спартыўнага цэнтра «Волат», 1990
- Фірмовы стыль Беларускага гуманітарна-адукацыйнага цэнтра, 1991
- Фірмовы стыль фонда падтрымкі парламентарызма, 1997
- Фірмовы стыль Палаца рэспублікі, 1999
Плакаты
правіць- «Эканомія ў быце», 1985
- «Хлеб усяму галава», 1987
- «Кадры вырашаюць усё», 1989
- «Савецкае шампанскае — высокія тэхналогіі», 1995
- «Кермаін -кароль керамікі», 1999
- «Стань трэндам», 2008
Галэрэя
правіць-
"Джынсавы аўтамабіль" (1982)
-
"Асартымент нажніц" (1986)
Выдавецкая дзейнасць
правіць- Даведнік «Беларускі саюз дызайнераў»
- Альманах «Pro дызайн» — 18 нумароў
- Каталог «Знак-лагатып»[6]
- Даведнік «Хто ёсць хто. Дызайн унутры і звонку»[7]
- Кніга «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы»
Арганізацыя выставак
правіць- Выстаўка «Беларускі друкаваны плакат», Мінск, 1999 г.
- Дызайн-біржа, Мінск, 2003—2005
- Польска-беларускі фестываль графічнага дызайну «Дызайн Дыялога» (Мінск-Торунь) 2011 г.
- Выстаўка швейных машын «Няскончаная п’еса для механічнага шыла», Мінск, 2010 г.[8]
- Выстаўка ў межах Тыдня дызайну ў Літве, 2010 г.
- Выстаўка «A POSTERiori: Ад аб’екта к плакату», Мінск, 2013 г.[9]
- Выстаўка «Кульман. Ватман. Рэйсфедэр», Мінск, 2013 г.[10]
- Выстаўка «Back in BSSR/Зноў у БССР», Мінск, 2014 г.[11]
- Выстаўка «Ліхтарт», Мінск, 2014, 2015, 2017 гг.[12]
- Выстаўка «Пастулат», Мінск, 2012, 2014, 2016, 2018 гг.[13]
Удзел у выстаўках
правіць- Усесаюзная выстаўка дыпломных работ, Тбілісі, 1983 г.
- I Усесаюзны конкурс рэкламнага плаката, Масква, 1985 г.
- Рэспубліканская выстаўка «Мір планеце Зямля», 1985 г.
- Рэспубліканская выстаўка беларускага друкаванага плаката, Мінск, 1986 г.
- Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная XXVII з’езду КПСС.
- Рэспубліканская маладзёжная выстаўка, Мінск, 1987 г.
- Усесаюзная выстаўка плаката, Пенза, 1987.
- I Усесаюзны конкурс друкаванага плаката, г. Масква, 1986 г.
- Міжрэспубліканскі конкурс палітычнага плаката «Качество, экономия, организованность», Мінск, Вільнюс, Масква, 1986 г.
- VI Рэспубліканская выстаўка плаката, Мінск, 1988 г.
- Рэспубліканская маладзёжная выстаўка, Мінск, 1988 г.
- Усесаюзная выстаўка «Плакат: перестройка, гласность, демократизация», Масква, 1989 г.
- Міжрэспубліканскі конкурс палітычных плакатаў «Чалавек творца перабудовы», Кіеў, 1989 г.
- Усесаюзная выстаўка відовішчнага плаката, Масква, 1990 г.
- XIV Біенале ўжытковай графікі ў Брно, 1990 г.
- Трыенале плаката ў Таяма, 1991 г.
- Біенале плаката ў Лахты, 1991 г.
- Выстаўка плаката ў Лондане «Private Pursuits & Public Problems», 1993 г.
- Выстаўка плаката ў Нью-Ёрку «Revolutionary Posters from Central and Eastern Europe», 1993 r.
- Выстаўка плаката ў Маскве, 1994 г.
- Выстаўка плаката ў Белградзе, 2005 г.
- Выстаўка плаката ў Бруселі, Берліне, Балонні 2009 г.
- Выстаўка ў г. Морж (Швейцарыя)
- Выстаўка ў Смаленску, 2013[14]
- Выстаўка «Ліхтарт», Мінск, 2013, 2015
- Выстаўка «Пастулат», Мінск, 2012, 2014
- Міжнародныя пленеры ў Польшчы, 2013, 2014;
- Выстаўка сучаснага мастацтва «Ад квадрата да аб’екта», 2014 г.
- Выстаўка дызайна ў Гданьску «Design a Sztuka», 2015
Зноскі
- ↑ https://sites.google.com/site/dzmitryjsurski/ Архівавана 21 верасня 2016.
- ↑ Патенты автора СУРСКИЙ ДМИТРИЙ ОЛЕГОВИЧ . www.findpatent.ru. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ http://partal.by/bsd/znak/ Архівавана 8 мая 2016.
- ↑ http://litera.by/book16412.html
- ↑ https://news.tut.by/ Архівавана 28 кастрычніка 2019.
- ↑ http://znak.unid.by/
- ↑ Теперь ясно Кто есть Кто... внутри и снаружи!!!(недаступная спасылка). Marketing.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ http://belapan.com/archive/2010/11/19/media_shilo/(недаступная спасылка)
- ↑ http://ygallery.by/news/0005432/ Архівавана 25 красавіка 2013.
- ↑ http://bsa.by/pressa/kulman.-vatman.-reysfeder.html Архівавана 11 снежня 2013.
- ↑ http://citydog.by/post/fotootchet-back-to-bssr/
- ↑ http://afisha.tut.by/exhibition/likhtart/ Архівавана 28 кастрычніка 2019.
- ↑ Табурет — это непросто . tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ smolgazeta. Международная выставка дизайна в Смоленске . www.smolgazeta.ru. Праверана 23 красавіка 2016.
Літаратура
правіць- Arts as activist: revolutionary posters from Central and Eastern Europe. — New York, N.Y.: Smithsonian Institution Traveling Exhibition Service in association with Universe Publishing, 1992. — 150 p. — P.50. — ISBN 9780500276860
- Rajlich, J. Graphic design in USSR — Belorussia / Jan Rajlich // Idea. — № 229. — 1991. — P.128.
- The 3rd International Poster Triennial in Toyama. — Toyama. — 1991. — 178 p. — P.93.
- Т.6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Т.12. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Т.15. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Атрахович Н. В плену у красоты / Н. Атрахович // Минский курьер. — № 115. — 2010. — С. 29. — ISSN 1992-3031
- Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», — 1998. — 663 с. — С.516. — ISBN 985-6427-09-6
- Выставка в трудовом коллективе / В. В. Литвинов [и др.] // Наглядная агитация: Сборник статей и материалов. — Вып.19. — М.: Плакат, 1987. — 32 с., ил. — С.13. — ISSN 0136-5363
- Гайворонский Г. Взгляд дизайнера на перспективы производства / Г. Гайворонский // «Motor News». — № 6. — 1996. — С. 95.
- Жутиков А. «Сшил»… автомобиль / А. Жутиков // Вышневолоцкая правда. — № 30. — 1983. — С. 3.
- Ищеин В. Мотоцикл под крышей, «колобок» и другие / В. Ищеин // Техника — Молодёжи. — № 8. — 1983. — С. 50-51. — ISSN 0320-33ІХ
- Мартова С. Как сшить автомобиль / С. Мартова // Рабочая смена. — № 12. — 1982. — С. 20. — ISSN 0131-8063
- Миндлин Л. Импровизация на тему ножниц / Л. Миндлин // Рабочая смена. — № 5. — 1987. — С. 40-42. — ISSN 0131-8063
- Молочко Е. Собиратель / Е. Молочко // Народная воля. — № 82. — 2013. — С. 4.
- Попова А. В тени родового древа / А. Попова // Minsk Where. — № 6. — 2007. — С. 56-59.
- Проба пера / Ю. Б. Соловьёв [и др.] // Техническая эстетика. — № 10. — 1986. — С. 27. — ISSN 0136-5363
- Рута В. Подарки патриотов / В. Рута // Сувенирка. — № 4. — 2006. — С. 34-37.
- Сурский Дмитрий Олегович // Белорусский союз дизайнеров: справочник. / [автор-составитель Н. В. Федосеенко. : Белорусский союз дизайнеров, 1998. — 294, [19] с. — С. 258. — ISBN 985-6534-01-1
- Сурский Д. О. Ножницы, какими они могут быть / Д. О. Сурский // Техническая эстетика. — № 11. — 1986. — С. 3-6. — ISSN 0136-5363
- Cаврасова С. Как сшить автомобиль / С. Саврасова // Алый парус. — № 15. — 1983. — С. 1.
- Сабалеўская А. Фрылансеры ў прамысловым маштабе / А. Сабалеўская // Культура. — № 39. — 2009. — С. 6.
- Торнадо Н. Комментирует Дмитрий Сурский / Н.Торнадо // Dolce vita. — № 1. — 2008. — С. 35. — ISSN 1990—844Х
- Юдина И. Формы комфорта / И. Юдина // Минский курьер. — № 96. — 2013. — С. 26-27. — ISSN 1992-3031
Спасылкі
правіць- http://www.nv-online.info/by/425/printed/71047/%D0%A1%D0%BE%D0%B1%D0%B8%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C.htm Архівавана 9 мая 2016.
- http://grodnonews.by/category/glavnoe/news21272.html Архівавана 4 мая 2016.
- http://mk.by/2010/06/25/23431/ Архівавана 24 красавіка 2016.
- http://www.belmarket.by/ru/359/180/27970/%D0%9D%D0%B5%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%81%D0%BF%D0%BE%D1%80.htm?tpl=93 Архівавана 8 мая 2016.
- http://tv.sb.by/kultura/article/taburet-eto-neprosto.html
- http://www.dompressy.by/2015/08/27/27-avgusta-2015-g-v-press-centre-doma-pressy-sostoyalas-press-konferenciya-priurochennaya-k-provedeniyu-xi-nacionalnogo-festivalya-arxitektury-minsk-2015/
- http://partal.by/allnews/mainnews/662.html Архівавана 7 мая 2016.
- http://www.findpatent.ru/byauthors/1714974/
- http://beldesign.livejournal.com/1347.html
- http://www.smolgazeta.ru/culture/13646-mezhdunarodnaya-vystavka-dizajna-v-smolenske.html