Аліна Рыгораўна Фаміна

(Пасля перасылкі з А. Р. Фаміна)

Аліна Рыгораўна Фаміна (нар. 28 сакавіка 1942 года, Шастакова, Смаленская вобласць) — мастак тэатра лялек, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Аліна Рыгораўна Фаміна
Дата нараджэння 28 сакавіка 1942(1942-03-28) (82 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія scenic designer
Тэатр
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1968). Прафесійную творчую дзейнасць пачала ў якасці мастака-пастаноўшчыка Дзяржаўнага тэатра лялек БССР (1962). У 1967—1998 гг. — галоўны мастак тэатра. Вяла педагагічную дзейнасць у якасці мастацкага кіраўніка курса мастакоў тэатра лялек у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1965 года.

Творчасць правіць

Творчасць Фамінай азначае цэлы этап у развіцці сцэнаграфіі беларускага тэатра лялек 1960-х — 1980-х гг. Дзякуючы яе таленту беларускі тэатр лялек канчаткова адышоў ад прынцыпаў натуралізму. Фаміна вялікую ўвагу надае стылізацыі народных мастацкіх форм і пошуку новых выразных сродкаў тэатра лялек для дзяцей і дарослых. Сярод лепшых работ мастака «Цыгрэнак Петрык» (1966), «Залаты конь» (1972), «Боская камедыя» (1971), «Дзед і Жораў» (1973), «Дзякуй, вялікі дзякуй!» (1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1975), «Зорны хлопчык» (1978), «Салавей» (1980), «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1981), «Сымон-музыка» (1982, 1990)), «Жаваранак» (1984), «Прыгоды шавалье д’Артаньяна» (1985), «Чырвоная шапачка» (1986), «Майстар і Маргарыта» (1987), «Цар Ірад» (1993), «Гісторыя Снежнай каралевы, расказаная ёю самой» (1996), «Ганнеле» (1998) і інш. У Магілёўскім абласным тэатры лялек ёю былі створаны спектаклі «Трыстан і Ізольда» (1983), «Віні-Пух і ўсе, усе, усе…» (1982), у Люблянскім тэатр лялек — «Рыгорка — Ясная Зорачка» (1989).

Узнагароды правіць

Лаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992). Узнагароджана прызам «Крыштальны анёлак» Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Зноскі