Аркадзь Сцяпанавіч Крук

вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі
(Пасля перасылкі з А. С. Крук)

Арка́дзь Сцяпа́навіч Крук (16 лютага 1920, Яснаўка ў Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — 2015) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).

Аркадзь Сцяпанавіч Крук
Дата нараджэння 16 лютага 1920(1920-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Грамадзянства
Род дзейнасці артапед, хірург, урач, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера артапедыя і траўматалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Пярэжырскай школе, на рабфаку ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, з 1958 г. працаваў у ім (у 1961—1985 — прарэктар, у 1965—1987 — загадчык кафедры).

Быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства траўматолагаў-артапедаў, старшынёй спецыялізаванай навуковай рады медінстытута, членам рэдакцыйнай рады часопіса «Артапедыя, траўматалогія і пратэзаванне»

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар шматлікіх навуковых прац па вывучэнні паталогіі гнойнай касцявой раны і дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў у касцявой тканцы пры артапедычнай паталогіі. Апублікаваў 220 навуковых прац.

Сярод апублікаванага:

  • Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. — Мн., 1993 (разам з А. М. Сакалоўскім).

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Крук Аркадзь Сцяпанавіч, беларускі савецкі вучоны ў галіне трашматалогіі і артапедыі // БелСЭ. — Мн., 1972. — Т. 6. — С. 123.
  • Аркадий Степанович Крюк: (К 60-летию со дня рождения) //Здравоохр. Белоруссии. — 1980. — № 6. — С. 73—74;
  • Ортопедия, травматология и протезирование. — 1980. — № 6. — С. 73—74.
  • Аркадий Степанович Крюк: (К 70-летию профессора-консультанта) // Ортопедия, травматология и протезирование. — 1990. — № 5. — С. 74—75.

Спасылкі правіць