Яснаўка

вёска ў Пухавіцкім раёне

Я́снаўка[1] (трансліт.: Jasnaŭka, руск.: Ясновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета.

Вёска
Яснаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Яснаўка на карце Беларусі ±
Яснаўка (Беларусь)
Яснаўка
Яснаўка (Мінская вобласць)
Яснаўка

Геаграфія правіць

Месціцца за 41,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.

За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі вядома Яснаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы гліністыя пяскі[2].

Гісторыя правіць

У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у складзе маёнтка Такарня ўласнасці Іскрыцкіх. З 1860-х гадоў у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

У пачатку XX стагоддзя ўрочышча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

  • 1858 год — 104 жыхары
  • 1908 год — 46 двароў, 363 жыхары
  • 1926 год — 54 жыхары, 332 жыхары
  • 1960 год — 225 жыхароў
  • 2002 год — 25 двароў, 48 жыхароў
  • 2007 год — 18 двароў, 37 жыхароў
  • 2010 год — 19 гаспадарак, 37 жыхароў
  • 2012 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Янюк М. Ф. Яснаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць