Така́рня[1] (трансліт.: Takarnia, руск.: Токарня) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад Мінска, правым беразе Свіслачы.

Вёска
Такарня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Такарня на карце Беларусі ±
Такарня (Беларусь)
Такарня
Такарня (Мінская вобласць)
Такарня

Назва правіць

Назва, хутчэй за ўсё, звязана з апрацоўкай дрэва тачэннем[2].

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У XVII стагоддзі сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Віленскага біскупства[3], належала да ключа Лешніца[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У час раздачы земляў колішняй Рэчы Паспалітай фаварытам Кацярыны II, у 1796 годзе Такарня дасталася генералу Папову[4]. У 1800 годзе ў Такарні была вінакурня і царква.

У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пазней уласнасць перайшла да Іскрыцкіх. Генерал Аляксандр Іскрыцкі меў з жонкай Антанінай Мянжынскай сына Андрэя. Дачка Андрэя Іскрыцкага, Алімпіяда Жылінская[5], выйшла замуж за Івана[6] Бунге, такім чынам маёнтак праз вена перайшоў да Бунге[4]. У 1858 годзе былі сядзіба і вёска Такарня.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці.

Паводле апісанняў Аляксандра Ельскага, у другой палове XIX стагоддзя ў Такарні была прыгожая рэзідэнцыя Бунге, каля двара невялікая царква з пахаваннямі Іскрыцкіх, фруктовыя сады, вялікая вінакурня з правам прапінацыі (вырабу і продажу алкаголю), млыны[4]. Да маёнтка Такарня таксама адносілася Бардзілаўка Такарынская (цяпер у межах вёскі Бардзілаўка)[7].

У 1895 годзе на млыне ў Такарні працавалі 4 рабочыя. У 1897 годзе ў маёнтку былі крухмальны завод, вадзяны млын. У пачатку XX стагоддзя вёска злілася з вёскай Пярэжыр, застаўся толькі маёнтак Такарня, уласнасць Алімпіяды Андрэеўны Бунге[8].

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[9]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя маёнтка, створаны саўгас, у якім былі вадзяны млын, крупадзёрка, сукнавалка. У 1921 годзе адкрыта школа 1-й ступені.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе населены пункт меў статус участка.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[10].

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 38 двароў, 208 жыхароў
  • 1858 год — сядзіба, 93 жыхары; вёска, 139 жыхароў
  • 1897 год — вёска, 40 двароў, 246 жыхароў; маёнтак, 9 двароў, 92 жыхары
  • 1917 год — маёнтак, 147 жыхароў
  • 1960 год — 151 жыхар
  • 2002 год — 13 гаспадарак, 25 жыхароў
  • 2007 год — 10 гаспадарак, 21 жыхар
  • 2010 год — 8 гаспадарак, 18 жыхароў
  • 2012 год — 8 гаспадарак, 15 жыхароў[11]

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Сядзібна-паркавы ансамбль Бунге (XIX ст.)

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  3. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 6 снежня 2023.
  4. а б в г SgKP 1892, с. 358.
  5. Олимпиада Андреевна Бунге . geni_family_tree. Праверана 6 снежня 2023.
  6. Генерал Яўген Андрэевіч Іскрыцкі, украінска-беларускія карані. Праверана 6 снежня 2023.
  7. SgKP2 1892, с. 358.
  8. Памяць 2003, с. 79.
  9. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  10. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  11. ГВБ 2013, с. 187.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць