Лешніца (Пухавіцкі раён)
Ле́шніца[1] (трансліт.: Liešnica, руск.: Лешница) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 40 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Вёска
Лешніца
| ||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьРаспаўсюджаная назва-паняцце, слова са старабеларускай мовы. Лешня — лясны промысел, паляванне[2], лясное угоддзе. Лешніца — невялікая лешня[3].
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьАдносіцца да ранніх паселішчаў, каля вёскі ёсць неўмацаванае селішча жалезнага веку[4].
У XVIII стагоддзі маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне Віленскага біскупства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У час раздачы земляў колішняй Рэчы Паспалітай фаварытам Кацярыны II, Лешніца дасталася генералу Машлыкіну[5]. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1800 годзе была ўніяцкая царква Раства Багародзіцы, карчма, млын на Свіслачы (4 паставы), сукнавальня. У 1842 годзе Машлыкін пабудаваў праваслаўную царкву.
У другой палове XIX стагоддзя сяло Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, уладанне перайшло да Галпертаў[5]. У 1882 годзе ў маёнтку заснаваны вінакурны завод, на якім у 1890 годзе працавала 6 рабочых. У 1887 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у 1890 годзе ў ёй вучылася 20 хлопчыкаў. У 1892 годзе для школы пабудаваны драўляны будынак[6].
У канцы XIX стагоддзя ў сяле быў хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа, царква, піцейны дом, у маёнтку вінакурны завод, побач аднайменны хутар.
На пачатак XX стагоддзя побач былі аднайменныя сяло і фальварак, пазней таксама ўрочышча.
Найноўшая гісторыя
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, створаная на базе царкоўна-прыходскай школы, у школе працавала 2 настаўнікі, займалася каля 70 дзяцей, з якіх 15 дзяўчынак[6]. У 1938 годзе нададзены статус вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
У 1968 годзе да вёскі далучаны пасёлак Лешніца, які ў пачатку XX стагоддзя быў фальваркам.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[8].
Насельніцтва
правіць- 1800 год — 62 двары, 587 жыхароў
- 1886 год — 50 двароў, 400 жыхароў
- 1908 год — сяло, 113 двароў, 888 жыхароў; фальварак, 2 двары, 31 жыхар; маёнтак, 3 двары, 104 жыхары
- 1917 год — сяло, 130 двароў, 826 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 75 жыхароў; урочышча, 1 двор, 46 жыхароў
- 1960 год — вёска, 496 жыхароў; пасёлак, 102 жыхары
- 2002 год — 60 двароў, 112 жыхароў
- 2010 год — 39 гаспадарак, 85 жыхароў
- 2012 год — 35 гаспадарак, 67 жыхароў
- 2019 год — 77 жыхароў
Славутасці
правіць- Селішча жалезнага веку, на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе Свіслачы
Страчаная спадчына
правіць- Царква (1842—1922)
Паданні
правіцьКаля вёскі Лешніца ёсць Дзямідава гара. Паводле мясцовых паданняў, на ёй адбылася бітва рускіх са шведамі[9].
Вядомыя асобы
правіць- Алесь Бачыла (1918—1983) — беларускі паэт, драматург
- Мікалай Якаўлевіч Баркун (нар. 1937)— слесар-інструментальшчык, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ лешня - Пошук . verbum.by. Праверана 27 лістапада 2023.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 201
- ↑ Памяць 2003, с. 30.
- ↑ а б SgKP 1884, с. 176.
- ↑ а б Памяць 2003, с. 706.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Сакральныя ўзгоркі Беларусі 2021, с. 80.
Літаратура
правіць- Лешніца // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 153. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Валерый Вінакураў, Людміла Дучыц, Эдвард Зайкоўскі, Ігар Капылоў, Аляксандр Карабанаў, Ірына Клімковіч. Сакральныя ўзгоркі Беларусі. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 267 с. — ISBN 978-985-08-2791-3.
- Jelski A. Lesznica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 176.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лешніца (Пухавіцкі раён)