Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі
Анатоль Міхайлавіч Сакало́ўскі[2] (нар. 2 студзеня 1937) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1937 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, траўматолаг, артапед |
Навуковая сфера | траўматалогія і артапедыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1985) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аркадзь Сцяпанавіч Крук |
Вядомыя вучні | Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Палікараўка (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу ў Грэску, у 1960 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай санітарам, медбратам у 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. У 1960—1962 гадах хірург Рэспубліканскага косцева-туберкулёзнага санаторыя Міністэрства аховы здароўя БССР у Рэчыцы, у 1962—1963 гадах хірург раённай бальніцы ў Слоніме. У 1963—1965 гадах навучаўся ў клінічнай ардынатуры Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі ў Харкаве. У 1965—1972 гадах працаваў траўматолагам-артапедам у гарадской бальніцы Магілёва і ў 1972—1975 гадах загадваў дзіцячым артапеда-траўматалагічным аддзяленнем у ёй. У 1974 годзе А. М. Сакалоўскі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Остеотомия таза по Солтеру в лечении врожденного вывиха бедра»[3] і ў 1975 годзе яму прысвоена ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1975 года працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце асістэнтам 1-й кафедры шпітальнай хірургіі ў 1975—1976 гадах, асістэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі ў 1976—1984 гадах, дацэнтам кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі ў 1984—1988 гадах, прафесар з 1988 года[3]. У 1992—1993 гадах выконваў абавязкі загадчыка кафедры[3].
З 1998 года А. М. Сакалоўскі працуе ў Рэспубліканскім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі). Узначальвае лабараторыю траўматалогіі і артапедыі дзіцячага і падлеткавага ўзросту.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАўтар больш за 150 навуковых прац і вынаходстваў па праблемах прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, распрацоўцы, удасканаленню і ўкараненню ў практыку новых метадаў аператыўнага лячэння і інш.
Член Міжнароднага таварыства траўматолагаў-артапедаў (SICOT), Рэспубліканскага таварыства траўматолагаў-артапедаў, Савета па абароне доктарскіх дысертацый.
Сярод апублікаванага:
- Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. — Мн., 1993 (разам з А. С. Крукам);
- Патологический вывих бедра / А. М. Соколовский, О. А. Соколовский. — Мн.: Вышэйшая школа, 1997. — 208 с.: ил.. — ISBN 985-06-0231-7
Зноскі
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-183996&strq=l_siz=20
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Соколовский Анатолий Михайлович Архівавана 20 мая 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура
правіць- Сакалоўскі Анатоль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
Спасылкі
правіць- Хирург, новатор, педагог (к 70-летию со дня рождения профессора А. М. Соколовского) // Медицинские новости (руск.)
- Соколовский Анатолий Михайлович Архівавана 20 мая 2021. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- База патентов Беларуси Архівавана 20 мая 2021. (руск.)
- Республиканский научно-практический центр травматологии и ортопедии флагман белорусской медицины. От истоков к современности. 90 лет (руск.) — Мн.: Колорград, 2020. — 103 экз. — ISBN 978-985-596-676-1