Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч
Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч (25 лістапада 1951, в. Любань, Вілейскі раён — 2023) — беларускі фалькларыст, этнограф, публіцыст. Кандыдат філалагічных навук.
Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2023 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фалькларыст, этнограф, публіцыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў в. Любань Вілейскага раёна ў 1951 годзе. Завяршыўшы навучанне ў Любанскай сярэдняй школе, паступіў у 1970 годзе ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які закончыў у 1975.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Докшыцкім раёне, пазней старшым навуковым супрацоўнікам у музеі рамёстваў і народных промыслаў у Заслаўі. У 1979 годзе Анатоль Літвіновіч запрошаны працаваць у аддзел (музей) старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1988 года працаваў у лабараторыі беларускага фальклору БДУ спачатку навуковым, пазней старшым навуковым супрацоўнікам. У пачатку 2000-х гадоў працаваў у Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка на кафедры тэорыі і гісторыі культуры. Затым уладкаваўся на працу дацэнтам на кафедру рэжысуры абрадаў і свят Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
У 2021 годзе яго затрымалі і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за налепленыя на акно бела-чырвона-белыя сэрцайкі; пакуль адбываў арышт, нехта выбіў шыбу ў кватэры, дзе жыла сям’я.
Памёр у 2023 годзе.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьТэма дысертацыі: «Пытанні беларускай фалькларыстыкі ў польскім перыядычным друку другой паловы XIX — пачатку ХХ ст.»
Анатоль Літвіновіч даследаваў рэгіянальныя асаблівасці беларускай традыцыйнай культуры (асабліва ўвагу звяртаў на Палессе), фальклору Чарнобыльскага рэгіёна, пытанняў гісторыі беларускай фалькларыстыкі, беларуска-польскіх, беларуска-літоўскіх, беларуска-рускіх, беларуска-нямецкіх узаемасувязей у галіне традыцыйнай народнай культуры.
Літаратура
правіць- Беларускі фальклор: энцыклапедыя, у 2 т. — Т. 2. — Мінск, 2006. — С. 40.