Аляксей Паўлавіч Шалякін
Аляксей Паўлавіч Шалякін (13 ліпеня 1906, Пецярбург — пасля 1974) — беларускі і расійскі архітэктар.
Аляксей Паўлавіч Шалякін | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1974 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1931 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў архітэктарам Маскоўскага аэрапорта, у Міністэрстве сувязі СССР, з чэрвень 1946 па чэрвень 1948[1] года галоўным архітэктарам Курска. 16 чэрвеня 1946 года быў арыштаваны па справе паэта Данііла Андрэева . Працаваў у праектных арганізацыях Сыктыўкара, з пачатку 1950-х гадоў Уладзіміра, Іванава, з 1960 па 1969 год — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года. Пражываў у Ленінградзе.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): галоўная зала Акруговага Дома афіцэраў па пр. Рэвалюцыі, 32 у Варонежы (1945), праект унутранага аздаблення канцэртнай залы музвучылішча[1] па вул. Леніна, 75 у Курску (1946), праекты райкамаў паўторнага выкарыстання для Курскай вобласці (1948, у сааўтарстве)[2], праекты планіровак новых кварталаў у слабодах Курска[1] , пасёлак аэрапорта «Унукава», планіроўка і забудова жылых раёнаў Уладзіміра, Іванава, Прыволжска (1931—1959), раёнаў Зялёны Луг-1, 2, Чыжоўка-1, 2, квартала Бондараўская—Высокая ў Мінску.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны медалямі.
Зноскі
- ↑ а б в Холодова Е. В. Зодчие Курского края ХУП-ХХ веков. 2003, — 280 с.
- ↑ Архитекторы и авторы проектов. Шелякин А. П.
ЛітаратураПравіць
- Шелякин Алексей Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)