БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
(Пасля перасылкі з БІП - Інстытут правазнаўства)
БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова со статусам універсітэта, якая дзейнічала ў Мінску, Гродне і Магілёве ў 1990—2024 гадах.
БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій (БІП) | |
---|---|
Заснаваны | 1990 |
Год закрыцця | 2024 |
Рэктар | Сяргей Іванавіч Раманюк[d] |
Краіна | |
Юрыдычны адрас | Мінск, вул. Караля, 3 |
Сайт | bip-ip.by |
- Заснаваны ў 1990 годзе як Мінская вышэйшая юрыдычная школа Саюза юрыстаў БССР.
- У 1991 годзе ператвораны ў Беларускі інстытут правазнаўства (БІП)
- У 1993—1994 гг. заснаваны філіялы ў Магілёве, Гродне і Баранавічах[2]
- У 1995 г. заснаваны Беларускі тэхнікум бізнеса і права (сярэдняй спецыяльнай установы пры БІП).
- У 1996 г. адкрылася аспірантура
- У 1997 г. створаны эканоміка-прававы факультэт і факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ФПК)
- У 1998 г. створаны Цэнтр прафарыентацыйнай працы і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
- У 2000 г. адкрыты новы корпус БІП ў Магілёве.
- У 2001 г. на правах факультэта БІП створана Польская вышэйшая гуманітарная школа.
- У 2002 г. створаны Цэнтр дыстанцыйнага навучання
- У 2005 г. пачаў выдавацца часопіс «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні».
- У 2006 г. ліквідавана Польская вышэйшая гуманітарная школа, на яе базе заснаваны факультэт псіхалогіі і паліталогіі
- У 2008 г. створаны факультэт міжнароднага права і юрыдычнай псіхалогіі
- У 2010 г. адкрыты новы корпус БІП ў Гродне, рэарганізацыя Польскай вышэйшай гуманітарнай школы ў якасці лінгвістычнага цэнтра пры Інстытуце[3].
- 2014 — адкрыццё магістратуры.
- 16 лістапада 2020 года БІП — Інстытут правазнаўства атрымаў статус універсітэта.
- З 30 жніўня 2024 — спыненне адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.
Факультэты
правіць- Юрыдычны (вул. Кастрычніцкая, 5);
- Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2-і Пуцеправодны завулак, 1);
- Міжнароднага права (вул. Караля, 3);
- Эканоміка-прававы[4] (вул. Замкавая, 33).
Рэктары
правіць- Сцяпан Фёдаравіч Сокал (1991—2004)
- Сяргей Аляксандравіч Самаль (2004—2012)
- Віктар Рыгоравіч Галаванаў
- Сяргей Іванавіч Раманюк
Зноскі
- ↑ Паводле старонкі сайта БІП «История»
- ↑ На 2017 г. філіял у Баранавічах не дзейнічаў невызначаны час.
- ↑ Курсы польского языка, карта поляка, обучение в Польше // deal.by
- ↑ Факультеты // Сайт БІП