Бабруйская бітва (1941)
Бабруйская бітва — контрнаступленне Чырвонай арміі першых тыдняў Вялікай Айчыннай вайны. Частка Смаленскай бітвы.
Бабруйская бітва | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Смаленская бітва (Вялікая Айчынная вайна) | |||
Дата | 13—30 ліпеня 1941 | ||
Месца | Бабруйскі напрамак | ||
Вынік | перамога СССР | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Аперацыя праведзена часцямі 21-й арміі Заходняга фронта пад камандаваннем Фёдара Кузняцова са штабам у Гомелі. На дадзеным кірунку знаходзіўся ўдарны 63-і стралковы корпус на чале з Леанідам Пятроўскім.
Контрнаступленне пачалося 13 ліпеня з фарсіравання Дняпра. Да 30 ліпеня савецкія войскі адкінулі праціўніка на 10—15 км, авалодалі гарадамі Рагачоў, Жлобін і выйшлі на мяжу: на поўдзень ад Новага Быхава, на захад ад Рагачова, на захад ад Жлобіна, на поўдзень ад Парычаў, на захад ад Карпілаўкі. Да 20 ліпеня часці Чырвонай арміі выйшлі ў раён гарадоў Глуск і Асіповічы.