Бабруйскі завод біятэхналогій

ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій» (да 2013 года — Бабруйскі гідролізны завод) — беларускае прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага і харчовага спірту, двухвокісу вугляроду, біятэхналагічнай прадукцыі для сельскай гаспадаркі. Уваходзіць у ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Бабруйскі завод біятэхналогій
Сайт gidroliz.by

Гісторыя

правіць

У 1932 годзе Усебеларуская канферэнцыя па хімізацыі сельскай гаспадаркі прыняла рэзалюцыю аб будаўніцтве гідролізна-спіртавога завода. Будаўніцтва пачалося ў 1934 годзе[2]. У 1936 годзе ў Бабруйску ўведзены ў эксплуатацыю гідролізны завод № 4 для перапрацоўкі адходаў Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбіната. У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны, да 1947 годзе адноўлены. З 1950 года — Бабруйскі гідролізны завод[3][4]. У 1960 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці вуглекіслаты, у 1967 годзе — цэх па вытворчасці кармавых дрожджаў[3]. У 1966—1978 гадах завод падпарадкоўваўся Галоўнаму ўпраўленню мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў БССР[5]. У 1978 годзе завод быў ператвораны ў вытворчае аб’яднанне[6]. У 1979 годзе на заводзе былі ўведзены ў эксплуатацыю лакальныя ачышчальныя збудаванні[2]. У 1985 годзе завод асвоіў вытворчасць заменніка жэньшэня[3]. У 1986 годзе па прадпрыемства ўвайшло ў склад Беларускага НВА «Белбіятэхналогія» (з 1987 года — беларускае НВА «Белмедбіяпрам»)[6]. У 1991 годзе завод асвоіў вытворчасць тавараў народнага спажывання[2]. У 1994 годзе быў адкрыты цэх рэктыфікацыі этылавага спірту[3]. У 1998 годзе пачалася вытворчасць некалькіх ветэрынарных прэпаратаў, біяпрэпаратаў і сродкаў абароны раслін[2]. У 1992—1996 гадах завод паслядоўна знаходзіўся ў складзе камітэта фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, камітэта хімічнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, 14 кастрычніка 1996 года ўвайшоў у склад канцэрна «Белбіяфарм». У 2000 годзе завод ператвораны ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[6]. У 2013 годзе прадпрыемства было перайменавана ў Бабруйскі завод біятэхналогій[7].

Сучасны стан

правіць

Станам на 2010 год на заводзе працавала 742 чалавекі, вытворчыя магутнасці складалі 600 тыс. дал спірту этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага, 13 тыс. т кармавых дрожджаў, 2,5 тыс. т вадкага двухвокісу вугляроду[8]. Да 2020 года сярэдняспісачная колькасць работнікаў скарацілася да 440 чалавек. Станам на 1 студзеня 2020 года 100% акцый прадпрыемства знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці. Чысты прыбытак за 2019 года склаў 304 тыс. рублёў (~140 тыс. долараў)[9]. Частка харчовага спірту завод пастаўляе вытворцам віна-гарэлачнай прадукцыі[8].

Крыніцы

правіць
  1. Структура ГНПО «Химический синтез и биотехнологии». Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 5 чэрвеня 2020.
  2. а б в г О предприятии. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2020. Праверана 5 чэрвеня 2020.
  3. а б в г Бабру́йскі гідро́лізны заво́д. 190 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. Казак-Антаневіч С. А.. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  4. Бобруйский гидролизный завод Архіўная копія ад 5 чэрвеня 2020 на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  5. Бобруйский гидролизный завод Архіўная копія на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  6. а б в Бобруйское республиканское унитарное предприятие «Гидролизный завод» (БРУП «Гидролизный завод») Белорусского государственного концерна по производству и реализации фармацевтической и микробиологической продукции (концерн «Белбиофарм»), г. Бобруйск Могилевской области Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 5 чэрвеня 2020.
  7. Открытое акционерное общество «Бобруйский завод биотехнологий». Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 5 чэрвеня 2020.
  8. а б Эканоміка ў гістарычным развіцці краю. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2018. Праверана 5 чэрвеня 2020.
  9. Годовой отчёт на 01.01.2020. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2022. Праверана 10 чэрвеня 2022.

Спасылкі

правіць