Баб-эль-Мандэбскі праліў
Баб-эль-Мандэбскі праліў (араб. باب المندب (Баб-эль-Мандэб - «вароты слёз (смутку)»), фр. Bab-el-Mandeb) — праліў паміж паўднёва-заходнім ускрайкам Аравійскага паўвострава (дзяржава Емен) і Афрыкай (дзяржавы Джыбуці і Эрытрэя). Злучае Чырвонае мора з Адэнскім залівам Аравійскага мора. Востраў Перым падзяляе праліў на Малы і Вялікі.
Найменшая шырыня 26,5 км, найменшая глыбіня на фарватары 182 м.