Баварскае барока
Баварскае барока (ням.: Bayerischer Barock) — мастацкі стыль, разнавіднасць барока, які ўзнік у Італіі і шырока распаўсюджаны ў Баварыі[1]. Адзначаецца празмерным багаццем дэкаратыўных дэталяў, патэтычнасцю, дынамічнасцю кампазіцыі, складанымі канструкцыямі. Больш за ўсё гэты стыль прадстаўлены ў сакральнай архітэктуры.

Перыяд баварскага барока працягваўся прыкладна з 1600 па 1770 год[2], а цэрквы ў стылі баварскага барока таксама былі пабудаваныя пазней у сельскай мясцовасці Баварыі.
У Баварыі таксама шматлікія ўзоры несакральнай архітэктуры ў стылі баварскага барока. Палац Німфенбург у Мюнхене з’яўляецца адным з самых прыгожых барочных палацаў у свеце дзякуючы сваёй унікальнай кампазіцыі будынка і парка. Да іншых прыкладаў несакральнай архітэктуры адносяцца палац Шлейсгайм і тэатр Кувілье .

Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Вольга Важэнава. Праблемы актуалізацыі нацыянальнай спадчыны/ Rанцэпты Памежжа. Архівавана 5 сакавіка 2022. «Мастацтва». № 2 (335) 01.02.2011-28.02.2011
- ↑ Josef Hugo Biller. Bayerischer Barock: Bavarian baroque. Le baroque bavarois. Barocco in Baviera. Mit einer Betrachtung über den bayerischen Barock, von Gerhard Woeckel; sowie 24 Farbtafeln, 18 einfarbigen Abbildungen und 10 Stichen. Bruckmann, 1965