Багдан Аляксеевіч Мышэнка

украінскі футбаліст

Багдан Мышэнка (нар. 29 снежня 1994, Гэраныміўка, Чаркаская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца сумскай «Вікторыі».

Футбол
Багдан Мышэнка
Поўнае імя Багдан Аляксеевіч Мышэнка
Нарадзіўся 29 снежня 1994(1994-12-29)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 177 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Вікторыя (Сумы)
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2007—2012 Украіна Моладзь (Палтава)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Украіна Металург (Данецк) 9 (0)
2015 Малдова Мілсамі (Архей) 8 (0)
2016 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 11 (0)
2017 Грузія Дынама (Тбілісі) 14 (0)
2018—2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 54 (12)
2020—2021 Украіна Александрыя 22 (3)
2021 Беларусь Гомель 11 (1)
2022—2023 Украіна Львоў 19 (0)
2023— Украіна Вікторыя (Сумы) 7 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Украіна Украіна (да 21) 1 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018

Клубная кар’ера

правіць

У ДЮФЛ гуляў у складзе палтаўскай каманды «Моладзь». У 2012 годзе падпісаў кантракт з данецкім «Металургам», за які паспеў згуляць 9 матчаў у чэмпіянаце Украіны (з іх сем разоў выхадзіў на замену). Дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 3 жніўня 2014 года ў гульні супраць львоўскіх «Карпат» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Пасля завяршэння сезона 2014/15 гадоў Мышэнка ўпершыню быў выкліканы ў склад моладзевай зборнай Украіны, дзе ў першым жа матчы атрымаў пашкоджанне нагі, з-за якога быў вымушаны прапусціць да 1,5 месяцаў[3]. У ліпені 2015 года было абвешчана аб расфарміраванні данецкага «Металурга», такім чынам траўмаваны ігрок застаўся без клуба.

У статусе свабоднага агента праходзіў прагляд у харкаўскім «Металісце»[4]. У канцы жніўня 2015 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі»[5], які пакінуў у студзені 2016 года[6]. У ліпені 2016 года перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну»[7].

У лютым 2017 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», з якім стаў выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату Грузіі. У лютым 2018 года далучыўся да складу беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[8]. Замацаваўся ў аснове беларускай каманды, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне па меркаванні тарпедаўскіх заўзятараў. У сезоне 2019 з 7 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[9] і ў хуткім часе падпісаў пагадненне з «Александрыяй»[10]. Спачатку часцей з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў звычайна выхадзіць на замену. У ліпені 2021 года кантракт з «Александрыяй» быў разарваны.

У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля»[11]. у гомельскай камандзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам»[12]. У снежні 2022 года пакінуў «Львоў», аднак пазней вярнуўся ў каманду.

У ліпені 2023 года далучыўся да сумскай «Вікторыі».

Міжнародная кар’ера

правіць

У чэрвені 2015 года быў выкліканы галоўным трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[13]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, а Мышэнка прыняў удзел у першым матчы супраць Малдовы (5:0). Паўабаронца з’явіўся на полі на 54-й хвіліне замест Алега Данчанкі, на 59-й забіў гол, а ўжо на 60-й быў заменены на Дзмітрыя Хлёбаса з-за сур’ёзнай траўмы[3].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Bogdan Myshenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bohdan Myshenko // FBref.com
  3. а б Металлург Д: Мышенко пропустит до шести недель (руск.). football.ua (3 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2015. Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. На просмотр в «Металлист» приехал Богдан Мишенко (руск.)(недаступная спасылка). ФК-Металлист.com (21 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2015. Праверана 24 сакавіка 2018.
  5. Игрок молодёжной сборной Украины перешёл в молдавский клуб (руск.). UA-football.com (31 жніўня 2015).
  6. Богдан Мышенко: «Возвращаюсь в Украину, есть интерес нескольких клубов Премьер-лиги» (руск.)(недаступная спасылка). MatchDay.ua (25 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2016. Праверана 25 студзеня 2016.
  7. Мышенко перешёл в Десну (руск.). SportArena.com (14 ліпеня 2016). Праверана 14 ліпеня 2016.
  8. Украинский полузащитник Мышенко подписал двухлетний контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (16 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  9. Мышенко и Климович покинули "Торпедо-БЕЛАЗ" (руск.). football.by (8 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  10. Официально: Экс-хавбек "Торпедо-БелАЗ" Мышенко стал игроком "Александрии" (руск.). football.by (13 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2020.
  11. Богдан Мышенко вернулся в Беларусь. Теперь он сыграет в "Гомеле" (руск.). football.by (18 жніўня 2021). Праверана 18 жніўня 2021.
  12. Украинский полузащитник сменил Гомель на Львов (руск.). football.by (13 студзеня 2022). Праверана 13 студзеня 2022.
  13. Молодежная сборная Украины: заявка на Мемориал Лобановского (руск.). ФФУ (27 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 24 сакавіка 2018.