Базумскі хрыбет (арм.: Բազումի լեռնաշղթա) — горны ланцуг на поўначы Арменіі. Даўжыня 66 км, шырыня — 15-20 км. Самы высокі пункт — гара Урасар (арм. Ուրասար) — 2992 м. Са схілаў сцякаюць шматлікія прытокі рэк Дзарагет і Памбак. Горы складзены з парод эпох мелу і эацэну. Ёсць запасы храмітаў, граніту, кварцыту, а таксама выхады падземных вод. Схілы пакрытыя лугавымі стэпамі, вышэй — субальпійскія і альпійскімі лугамі. На ўсходніх схілах маюцца шыракалістыя лясы.