Бай (саманазва: Baip‧ngvp‧zix, 白语) — сіна-тыбецкая мова, распаўсюджаная пераважна ў кітайскай правінцыі Юньнань. Родная мова народа бай. У 2003 г. на ёй размаўлялі каля 1,3 мільёна чалавек.

бай
Саманазва Baip‧ngvp‧zix, 白语
Краіны Кітай
Рэгіёны Юньнань
Агульная колькасць носьбітаў 1 300 000
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Сіна-тыбецкія мовы

тыбета-бірманскія мовы
бай
Пісьменнасць лацінка, кітайскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 bca; bfs; bfc
ISO 639-6 bicr
LINGUIST List baii
Glottolog baic1239

Класіфікацыя правіць

Існуюць 2 розныя класіфікацыі мовы бай. Традыцыйна адносіцца да тыбета-бірманскай галіны сіна-тыбецкай моўнай сям'і. Аднак некаторыя лінгвісты лічаць, што яна бліжэй да сінійскіх моў.

Дыялекты правіць

Вылучаюцца 3 асноўныя дыялекты: далі, цзяньчуань і біцзян. Носьбіты дыялектаў далі і цзяньчуань могуць зразумець адзін аднаго, калі правядуць некаторы час разам. Дыялект біцзян значна адрозніваецца ад двух першых і можа разглядацца як асобная мова, або нават як 2 асобныя мовы. Літаратурная мова на аснове дыялекта далі.

Пісьмо правіць

Першыя запісы на мове бай кітайскім пісьмом былі зроблены ў сярэднявеччы. У нашы дні выкарыстоўваюцца як лацінскі алфавіт, так і кітайскае пісьмо (спрошчаны варыянт).

Спасылкі правіць