Бакалажэва[1] (польск.: Bakałarzewo) — вёска ў Польшчы, за 19 км на захад ад Сувалак і за 114 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Бакалажэва.

Вёска
Бакалажэва
польск.: Bakałarzewo
Герб
Герб
Касцёл Святога Якуба
Касцёл Святога Якуба
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
173 м
Насельніцтва
872 чалавекі (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 87
Паштовыя індэксы
16-423
Аўтамабільны код
BSU
Афіцыйны сайт
Бакалажэва на карце Польшчы ±
Бакалажэва (Польшча)
Бакалажэва
Бакалажэва (Падляскае ваяводства)
Бакалажэва

Назва правіць

Назва Бакаларава паходзіць ад мянушкі Мікалая Рачковіча «Бакалара», аднаго з заснавальнікаў паселішча.

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

 
Бакаларава на карце 1655 года

Мястэчка было заснавана ў пачатку XVI стагоддзя пад назвай Даўспруда Бакаралаўская або Бакалараўшчына. Яно ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У другой палове XVI стагоддзя мястэчка ўжо ўпамінаецца пад назвай Бакаларава.

Да 1558 года Бакаларава атрымала магдэбургскае права. У 1609 годзе Мікалай Вольскі фундаваў стварэнне касцельнага алтара (захоўваецца ў касцёле Святога Якуба).

У другой палове XVII стагоддзя Бакаларава перайшло ў валоданне Хлявінскіх[2], у XVIII стагоддзі — да Цемналонскіх.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Бакаларава апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. У 1870 мястэчка было пазбаўлена гарадскіх правоў. Да 1880 колькасць будынкаў дасягнула 103.

Найноўшы час правіць

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Бакаларава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з 4 верасня 1939 да 1945 года Бакалажэва знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1973 годзе вёска стала сядзібай вясковай гміны. У 1975—1998 гадах Бакалажэва ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: ~1880 год — 1554 чал.[3]
  • XX стагоддзе: 1929 год — 705 чал.
  • XXI стагоддзе: 2019 год — 872 чал.

Славутасці правіць

  • Касцёл Святога Якуба (1936)
  • Млын (XIX ст.)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, іўдзейскія

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць