Бакберген Сарсенавіч Дасманбетаў

Бакберген Сарсенавіч Дасманбетаў (нар. 21 верасня 1945, ст. Дыірментабэ, Кармакшынскі раён, Кызылардзінская вобласць) — казахстанскі эканаміст і дзяржаўны дзеяч. Прафесар (1992), доктар эканамічных навук (1994). Дэпутат сената парламента Казахстана II, III і IV скліканняў. Акім горада Кызыларда (1996—1999).

Бакберген Сарсенавіч Дасманбетаў
каз.: Бақберген Сәрсенұлы Досманбетов
Род дзейнасці палітык, эканаміст
Дата нараджэння 21 верасня 1945(1945-09-21) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР
 Казахстан
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Order of Kurmet

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 верасня 1945 года на станцыі Дыірментабэ Кармакшынскага раёна Кызылардзінскай вобласці ў казахскай сям'і. У 1963—1971 гадах вучыўся ў Маскоўскім інжынерна-эканамічным інстытуце імя Серго Арджанікідзэ, атрымаў спецыяльнасць інжынер-эканаміст. Пасля заканчэння інстытута 2 гады выкладаў у Кзыл-Ардзінскім педагагічным інстытуце імя М. В. Гогаля. Затым з 1973 да 1976 года праходзіў навучанне ў аспірантуры ў Маскве. З 1976 гадах ізноў працаваў у Кзыл-Ардзінскім педагагічным інстытуце імя М. В. Гогаля старэйшым выкладчыкам, загадчыкам кафедрай, прарэктарам. У 1991 годзе абраны рэктарам інстытута. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскоўскім універсітэце статыстыкі і інфарматыкі на тэму «Статыстычная ацэнка дэмаграфічнага і працоўнага патэнцыялаў Казахстана». З лютага па снежань 1996 года быў рэктарам Кзыл-Ардзінскага гуманітарнага ўніверсітэта.

У снежні 1996 года быў прызначаны Акімам горада Кызыларды і старшынёй адміністрацыйнага савета Кызылардзінскай спецыяльнай эканамічнай зоны. З 1999 па 2011 абіраўся ў Сенат Парламента Рэспублікі Казахстан II, III і IV скліканняў. Быў сакратаром Камітэта па эканоміцы, фінансам і бюджэту.

Аўтар больш за 100 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў. Сярод іх «Қазақстан халқының дамуы» (1993), «Статистика населения Казахстана» (1993), «Трудовой потенциал и рынок труда в Казахстане» (1994), «Население Казахстана» (1994).

Сям'я правіць

Жанаты, чацвёра сыноў: Кайрат, Даўлет, Баўыржан, Дынар.

Зноскі

Спасылкі правіць